Знайсці
21.03.2017 / 11:0912РусŁacБел

BMW панёс страты на мільён еўра праз двух п'яных польскіх рабочых

Нямецкі канцэрн BMW панёс амаль мільённую шкоду пасля таго, як праз двух работнікаў у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення была спыненая праца канвеера, паведамляе «ЕўраПраўда» са спасылкай на Bild.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ 3 сакавіка, калі праца канвеера для зборкі аўтамабіляў на заводзе ў Мюнхене была спыненая на 40 хвілін.

Два работнікі з Польшчы ў гэты час знаходзіліся на працоўным месцы ў стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення.

Іх выявілі калегі і выклікалі хуткую дапамогу. У крыві рабочых былі знойдзеныя алкаголь і амфетамін.

Прадстаўнік кампаніі заявіў, што сума страт можа быць «у сярэднім пяцізначная». Паводле інфармацыі Bild, гаворка ідзе пра амаль мільён еўра страт.

Адзначаецца, што завод упершыню спыняў працу праз алкаголь і наркотыкі, якія ўжывалі работнікі.

Паводле даных выдання, абодвух работнікаў ужо звольнілі з завода.


nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930