Даслаць навіну
Знайсці
01.08.2008 / 10:25 1

Сёньня — зацьменьне Сонца

Над Беларусьсю гэтая зьява будзе назірацца часткова — гэтым разам Месяц «схавае» ад нас у сярэднім каля 43% Сонца. Найцямней у гэты дзень будзе на Віцебшчыне — тут цёмная зона складзе каля 49%.

Над Беларусьсю гэтая зьява будзе назірацца часткова — гэтым разам Месяц «схавае» ад нас у сярэднім каля 43% Сонца. Найцямней у гэты дзень будзе на Віцебшчыне — тут цёмная зона складзе каля 49%.

Агульная працягласьць сонечнага зацьменьня 1 жніўня 2008 г. складзе 4 з паловай гадзіны. Частковыя фазы пачнуцца ў 8 гадзінаў 4 хвіліны раніцы паводле сусьветнага часу на тэрыторыі Паўночнай Амэрыкі і скончыцца ў 12 гадзінаў 38 хвілінаў у акваторыі Індыйскага акіяну. На тэрыторыі Беларусі гэтая зьява будзе назірацца часткова, у нас сонечнае зацьменьне пачнецца ў 11:51. Гэтым разам Месяц «схавае» ад нас каля 40% Сонца.

Цалкам гэтую зьяву можна будзе назіраць у рэжыме on-line у Сеціве. Напрыклад, на сайце NASA.

Усім ахвочым паназіраць за гэтай рэдкай зьявай варта памятаць пра небясьпеку, што хавае ў сабе назіраньне за Сонцам неабароненымі вачыма. Асабліва гэта датычыць тых, хто зьбіраецца адсочваць будучае зацьменьне з дапамогай аптычных прыладаў. Каб засьцерагчы вочы ад немінучай траўмы трэба абсталяваць свае біноклі і аб’ектывы фотаапаратаў цёмным сьветлафільтрам. Простым аматарам варта паклапаціцца пра кавалак зацемненага шкла.

Адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што зацьменьні Сонца — поўныя, ці частковыя, не ўплываюць на стан здароўя чалавека, а таксама на дзейнасьць радыё- і сотавай сувязі.

Першымі сонечнае зацьменьне сёлета пабачаць гарадзенцы. Тут яно пачнецца ў 11:51), дасягне максымуму ў 12:52 і скончыцца ў 13:53. Пры гэтым сонечны дыск схаваецца на 40%.

Берасьце — пачатак у11:54, максымум — 12:53, канец — 13:52, цёмная зона складзе 36%.

Віцебск — пачатак у 11:55, максымум — 13:00, канец — 14:03, цёмная зона — 49%.

Гомель — пачатак у 12:00, максымум —13:04, канец — 14:06, цёмная зона — 44%.

Менск — пачатак у 11:54, максымум —12:57, канец — 13:53, цёмная зона — 44%

Магілёў — пачатак у 11:57, максымум — 13:01, канец — 14:04, цёмная зона — 47%.

Апошні раз жыхары Беларусі маглі назіраць сонечнае зацьменьне 29 сакавіка 2006 г. Яно таксама было частковым (0,6 ад паверхні Сонца) і працягвалася з 13.01 да 15.08.

СП, паводле s13.ru

0
Віктар Малышчыц / адказаць
31.07.2008 / 12:30
Калі ласка, папраўце памылку ў канцы: у Беларусі не назіралі поўнага зацьмення ўжо безліч дзесяцігоддзяў. А ў 1999 поўная фаза была ў Заходняй Еўропе, вось і раструбілі ўсе сродкі масавай інфармацыі пра гэтую падзею. Ў Беларусі тое зацьменне таксама было частковым, прычым яго фаза была меншай, чым, напрыклад, у 2003 годзе. А вось чаму беларускія СМІ прамаўчалі ў 2003 годзе - на жаль, не ведаю.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31