Знайсці
20.03.2017 / 17:4636РусŁacБел

Памежны камітэт апублікаваў ВІДЭА нібыта здзейсненай спробы прарыву беларуска-ўкраінскай мяжы

У Памежным камітэце адмаўляюцца агучыць, украінскія ці беларускія нумары стаяць на загадкавым аўтамабілі, які нібыта спрабаваў прарвацца праз дзяржаўную мяжу Беларусі з Украінай непадалёк ад беларускага пункту пропуску «Аляксандраўка».

Адзіная дэталь, якой падзяліліся памежнікі — гэта версія, што нумары, хутчэй за ўсё, былі падробленыя. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.

У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны ўжо заявілі, што аўтамабіль, які нібыта спрабаваў прарвацца праз дзяржаўную мяжу Беларусі, не перасякаў дзяржаўную мяжу Украіны.

«Там сапраўды вялікая адлегласць паміж украінскай мяжой і пунктам пропуску, ёсць нават цэлая вёска Аляксандраўка. Але факт прарыву быў, ён зафіксаваны відэакамерамі. І машына ехала з боку Украіны, — запэўніў Бычкоўскі. — Цяпер вядзецца следства, высвятляецца, адкуль дакладна мог прыехаць аўтамабіль».

Нагадаем, што перад прэзідэнцкімі выбарамі 2015 года дзяржаўныя СМІ заяўлялі са спасылкай на Пагранічны камітэт, што «на мяжы затрымалі 200 украінцаў са зброяй». Пазней у Памежным камітэце адмаўляліся каментаваць гэтую інфармацыю і лёс нібыта «затрыманых», якіх народу так і не паказалі.

Аналагічнага характару заявы гучалі і перад масавымі пратэстамі 2006 і 2010 гадоў. Ні разу пасля дзяржаўныя СМІ не апублікавалі абвяржэння інфармацыі, што аказалася непраўдзівай.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031