Знайсці
06.03.2017 / 17:01РусŁacБел

Larnabel Enterprises сям'і Гуцэрыевых і VP Capital Віктара Пракапені прафінансуюць Astro Digital

Інвестыцыйны фонд Larnabel Enterprises і беларускі бізнэсоўца, заснавальнік кампаніі VP Capital, Віктар Пракапеня абвесцілі пра свае планы інвеставаць у Astro Digital.

Фота VP Capital. 

Astro Digital займаецца стварэннем спадарожнікавых сістэм для назірання за зямной паверхняй. Ужо ў 2017 плануецца вывесці на арбіту 9 спадарожнікаў, кожны з якіх будзе перадаваць атрыманыя звесткі на Зямлю. Інфармацыя можа выкарыстоўвацца ў розных мэтах — ад прафілактыкі надзвычайных сітуацый да назірання за станам ураджаю.

«Astro Digital — унікальная і інавацыйная каманда. Іх тэхналогія маніторынгу зямной паверхні ў рэжыме рэальнага часу ўражвае, — адзначыў Віктар Пракапеня. — Кампаніі ў розных галінах маюць патрэбу ў інфармацыі для прыняцця рашэнняў. Выкарыстоўваючы дадзеныя Astro Digital і алгарытмы, заснаваныя на штучным інтэлекце, спецыялісты і арганізацыі атрымаюць эфектыўны інструмент для кіравання прыроднымі, гарадскімі і прамысловымі тэрыторыямі. Мы рады даць фінансаванне Astro Digital для далейшага развіцця і ўзмацнення пазіцый гэтай кампаніі на рынку».

Запуск сямі спадарожнікаў адбудзецца на касмадроме Байканур у Казахстане. Восьмы спадарожнік адправіцца на арбіту з касмадрома Вандэрберг (Каліфорнія). Дзявяты запусцяць у Індыі на касмадроме імя Саціша Дхавана.

«Мы ўпэўненыя, што хуткі доступ да самых актуальных і якасных малюнкаў зямной паверхні прынясе вялікую карысць многім людзям і структурам: ад фермераў да выратавальных службаў і горадабудаўнічых арганізацый. Атрыманыя інвестыцыі дазволяць вывесці наш бізнэс на новы ўзровень. Нашы кліенты атрымаюць самы якасны і інавацыйны прадукт,» — кажа Крыс Бідзі, кіраўнік і сузаснавальнік Astro Digital.

* * *

Пра VP Capital:

VPCapital — інвестыцыйная кампанія ў сферы высокіх тэхналогій. Заснавальнік кампаніі — Віктар Пракапеня.

Пра LarnabelEnterprises:

Інвестыцыйны фонд LarnabelEnterprises заснаваны сям'ёй Гуцэрыевых. Сфера інвестыцыйных інтарэсаў — тэхналагічны сектар.

Пра Astro Digital:

Astro Digital, заснаваная ў 2015 годзе, ажыццяўляе здымку і апрацоўку малюнкаў паверхні Зямлі з выкарыстаннем уласных спадарожнікаў. Каманда складаецца з інжынераў, аналітыкаў, праграмістаў, што распрацавалі сістэму збору, апрацоўкі і дастаўкі кліентам малюнкаў зямной паверхні ў высокім разрозненні. Кампанія плануе вывесці на арбіту некалькі спадарожнікаў, абсталяваных для мультыспектральнай здымкі. Офіс кампаніі размешчаны ў аэракасмічным даследчым цэнтры NASA ў Каліфорніі. 

Медиа-контакты:

ТАА «І-Экс-Пі Кэпітал» УНП 191780020

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930