Знайсці
06.03.2017 / 14:2286РусŁacБел

Бахарэвіч накінуўся на Саюз пісьменнікаў: Паўмёртвыя дзядкі з савецкімі мазгамі, прыпраўленымі тупаватым нацыяналізмам

Альгерд Бахарэвіч.

«У Менску пачаўся зьезд саюза белпісьменьнічкаў [з'езд Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП)]. Чамусьці ягоныя члены дужа ганарацца, што належаць да «найстарэйшай творчай арганізацыі Беларусі». Ніколі не разумеў, што тут такога пачэснага — саюз быў створаны ў сталінскія часы, рэпрэсіі ў 1933-1934 ужо ішлі ваўсю, і сам саюз быў патрэбны, каб трымаць літаратуру пад татальным кантролем сталінскай сыстэмы. Але традыцыя для СБП — гэта сьвятое. І адзінае, што ён мае», — напісаў Альгерд Бахарэвіч у сваім фэйсбуку.

Пазьней ён выдаліў гэта запіс, але яго перадрукі шырока разышліся ў інтэрнэце. 

«Вонкава саюз — «незалежная грамадзкая арганізацыя», сутнасна — той самы рамесьніцкі цэх па выпрацоўцы канфармізму і пустаслоўя, — піша Бахарэвіч. — Ерархічны да непрыстойнасьці: аблізваць старых і падазрона ставіцца да любых праяваў іншадумства тут закон і норма. Саюз белпісьменьнічкаў — піраміда, на вяршыні якой фармальна сядзяць багі: жывыя і паўмёртвыя старэнькія дзядкі з савецкімі мазгамі, прыпраўленымі тупаватым нацыяналізмам. Крыху ніжэй — жрацы, сапраўдныя гаспадары гэтай мёртвага царства, якія ціха і сьціпла арганізуюць богаслужэньні, а насамрэч употай кіруюць працэсам. Далей ідзе самая шматлікая праслойка — графаманы, яшчэ ніжэй — моладзь, якую выхоўваюць у духу вернасьці традыцыям, то бок дзядкам. Можна і інакш апісаць ерархію: мужчына-пісулькін тут заўжды вышэйшы за любую жанчыну, стары мужчына-пісулькін вышэйшы за ўсіх мэ і жо, ну, а мёртвы мужчына-пісулькін — ікона, на якую ўсе моляцца. Старажытны дрымучы патрыярхат… Пры гэтым яшчэ і нейкі парткомаўскі. Кабінэтны. Калі «чырвоны чалавек» у Беларусі яшчэ недзе вядзе рэй, дык гэта тут, у сбп», — піша Бахарэвіч. 

«Палітычна саюз белпісьменьнічкаў — выразна права-кансэрватыўны, — працягвае ён. — Сярод ягоных членаў сустракаюцца сапраўдныя нацыкі, але нікому і ў галаву не прыходзіць гэта прызнаць».

Пра сябе Бахарэвіч піша: «Усё, што я маю, я маю без усялякіх сбп. Фэстывалі, пераклады, выступы, запрашэньні, стыпэндыі, канфэрэнцыі, вузкае кола разумных чытачоў, праекты, трошкі сумнеўнай славы, рэпутацыя «не для ўсіх» і мае кніжкі. Мне ня трэба падпоркі, рэзалюцыі і «зьезды», каб пісаць тое, што я хачу. Я сам па сабе. Яны самі па сабе. Урэшце, сьвет абыдзецца і безь мяне, і бязь іх. І наогул безь літаратуры. Ужо зусім хутка», — песымістычна дадае Бахарэвіч.

Выказваньні Бахарэвіча выклікалі абурэньне многіх пісьменьнікаў.

«Як шкада, што цяпер не 30-я гады. Ён бы ўжо навёў парадак», — іранізуе пісьменьніца Марыя Роўда. 

«Бахарэвіч прыраўняў сяброў Саюзу беларускіх пісьменнікаў да курапацкіх катаў і назваў графаманамі ды нацыстамі. Колас і Купала, Караткевіч і Стральцоў, Быкаў і Барадулін, Арлоў і Някляеў…» — напісаў Усевалад Сцебурака.

А Анатоль Івашчанка заўважыў, што Бахарэвіч ні словам не крытыкуе Саюз Чаргінца, а канцэнтруе сваю крытыку на незалежным СБП.

Апытанка

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031