Знайсці
25.07.2008 / 17:011РусŁacБел

У нядзелю — сьвята паэзіі ў Ракуцёўшчыне

У нядзелю, 27 ліпеня, пройдзе традыцыйнае Сьвята паэзіі і песьні «Ракуцёўшчына‑2008».

У нядзелю, 27 ліпеня, пройдзе традыцыйнае Сьвята паэзіі і песьні «Ракуцёўшчына‑2008».

Месца правядзеньня былы фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р‑н), які цяпер зьяўляецца філіялам музэю Максіма Багдановіча. Багдановіч летам 1911 г. два месяцы правёў у Ракуцёўшчыне.

Пачатак а 12‑й.

***

Дабрацца можна аўтамабілем ці роварам па трасе Менск—Маладэчна да павароту на в. Чысьць (прыкладна 58‑ы кілямэтар, ля в. Плябань). Праехаць кілямэтры два‑тры.

Электрычкамі Менск - Маладзечна ад станцыі Менск‑Пасажырскі да станцыі Уша (гэта вёска Краснае). Электрычкі адыходзяць ад станцыі Менск-Пасажырскі ў 9.14 і 10.00. Прыбываюць на Ушу прыкладна ў 10.44 і 11.27. Адтуль (ад чыгуначнай станцыі Уша) маршруткамі, як дзяржаўнымі, так і прыватнымі, або пешкі. Ісьці кілямэтры два.

Можна даехаць маршруткамі Менск — Маладзечна, Менск — Краснае.

Кошт квіткоў: на электрычку да Ушы 3 080, маршруткай ад Менску - 6 тыс.


Музэй-сядзіба М. Багдановіча ў Ракуцёўшчыне, фота Вольгі Козік, radzima.org
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера