Знайсці
20.02.2017 / 14:1054РусŁacБел

«Прадай шабаноўскую аднуху — і пабудуй сабе Беларусь»

Гэты камент прыйшоў у адказ на іншыя пад матэрыялам пра новы відэатрэйлер для турыстаў пра Беларусь.

Сёй-той наракаў, што Беларусь на відэа далёкая ад Беларусі рэальнай. А вось што напісаў чытач Алег:

«20.02.2017 / 13:31

А вы жывіце. Зрабіце вакол сябе такую Беларусь. Шмат сродкаў не трэба.

Як мінімум — выкіньце стары саўковы дыванок са сцяны й шторы. А жырандолю старую. Сцены пафарбуйце. Старую канапу абцягніце ў матэрыял з прыкольным прынтам, фатэлі й зэдлікі адшліфуйце ну й г.д.

Прадай аднушку ў Менску, у Шабанах, і набудзь прыгожы дамок пад Валожынам, у цудоўных мясцінах і жыві сабе заможней, чым у гэтым квадраціку.

Рабі там паціху рамонт. Тэрыторыю да ладу даводзь. Шмат грошай не трэба. Машынку набудзь. Недарагую, але зрабі з яе ляльку: у чорны пафарбуй, дыскі нармалёвыя зрабі, глянцам абдай, рухавік перабяры ў знаёмых. Ды катайся сабе ў Менск да работы. А ўвечары назад, да хаты, да прыроды. Адпачываць. Здаравейшы ж будзеш! Што, складана? Ці проста ў падлу? Так палова Еўропы жыве і палова хоча гэтак. У нас во, за капейкі нерухомасць можна набываць.

Прадай шабаноўскую аднуху — пабудуй Беларусь».

Што вы думаеце пра такі план «пабудовы Беларусі»? Абмяркоўвайце!

А вось і той ролік, які выклікаў абмеркаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930