Знайсці
19.02.2017 / 16:3556РусŁacБел

Партыя Гайдукевіча заклікала да адстаўкі рэгіянальных чыноўнікаў і адмены Дэкрэту №3

У сувязі з масавымі пратэстамі беларусаў супраць скандальнага падатку з «дармаедаў», Ліберальна-дэмакратычная партыя выступіла з заявай, якая апублікаваная на сайце партыі.

«Сёння ў Гомелі, Гродна, Магілёве людзі выйшлі на мітынгі супраць Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства, — гаворыцца ў паведамленні. — Абурае, што да людзей не выйшаў ні адзін з чыноўнікаў мясцовай улады, у тым ліку, намеснікі па ідэалогіі. Вышэйшы Савет і Цэнтральны камітэт ЛДПБ звяртаецца да кіраўніцтва краіны: 1) Прыпыніць дзеянне Дэкрэта. Стварыць камісію па вывучэнні практыкі яго прымянення. У склад камісіі ўключыць прадстаўнікоў парламенцкіх партый, аўтарытэтных людзей нашай краіны; 2) Вызваліць ад займаных пасадаў чыноўнікаў мясцовых адміністрацый, у тым ліку намеснікаў па ідэалогіі, якія не выйшлі да людзей».

Ліберальна-дэмакратычная партыя шмат гадоў выступала традыцыйным спарынг-партнёрам уладаў на выбарах. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930