Знайсці
16.02.2017 / 17:3157РусŁacБел

Лябедзька пра футбол з Лукашэнкам: «Неяк ён забыўся надзець пад шорты бялізну…»

Беларускі палітык Анатоль Лябедзька распавёў пра гульню ў футбол з Аляксандрам Лукашэнкам, піша tribuna.com.

Фота Reuters

«Аляксандр Рыгоравіч не любіў гуляць у абароне і заўсёды дзейнічаў бліжэй да варот. Але тады не было сённяшняй сітуацыі, калі перад ім на лёдзе ўсе раз'язджаюцца. У тыя гады ён быў усяго толькі адным з, і ніхто яму (ды і нікому) спуску не даваў. Секліся сур'ёзна.

Лукашэнка не вылучаўся нейкай асаблівай гульнёй або добрай школай, але і абедні не псаваў. Затое быў адным з самых шумных і актыўных. Пастаянна патрабаваў мяч. Быў такім, як на працы. Памятаю, што ў Авальнай зале ён заўсёды быў адным з самых актыўных. Гэта была яго фішка. Напэўна, па выхадах да мікрафону ён лідзіраваў.

Што тычыцца жорсткасці, то так, не любіў, калі яго штурхалі або спрабавалі ўзяць на сцягно. Пасля заўсёды імкнуўся адпомсціць і ў выніку знаходзіў магчымасць «адказаць» крыўдзіцелю. Мы ўсе ведалі: заваліў Лукашэнку — чакай адказу. Але за гэтую рысу яго не недалюблівалі. Аляксандр Рыгоравіч быў у кампаніі. Удзельнічаў у абмеркаванні матчу, жартаваў з іншых і быў аб'ектам для жартаў. Ён часта прывозіў з сабой бутэлечку шклоўскай самагонкі, якую пасля футбола мы распівалі. Трэба прызнаць, што добры быў напой. Шклоўшчына тады была багатая не толькі агуркамі, але і традыцыямі самагонаварэння. І ў дэпутата Аляксандра Лукашэнкі быў добры пастаўшчык.

Апранаўся будучы прэзідэнт вельмі гарманічна: чырвоныя футбольныя майткі і чырвоны спартыўны касцюм. Шорты былі такога шараварнага тыпу, і аднойчы праз гэта здарылася дзіўная гісторыя. Неяк так выйшла, што ён забыў пад іх надзець бялізну. І падчас матчу прычыннае месца для ўсіх агалялася. Гэта заўважылі нейкія дзяўчыны, што засталіся на трыбунах пасля гульні СКА, і пачалі крычаць: «Чырвонаму давай!» Нас усіх гэта вельмі весяліла, а Аляксандра Рыгоравіча дастаткова моцна напружвала. Мы стараліся крыху больш на яго гуляць», — распавёў Лябедзька».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930