Знайсці
16.02.2017 / 11:3514РусŁacБел

У Расіі аўтамабілістка збіла шасцярых пешаходаў — жорсткае ВІДЭА

Жыхарка Уладзівастока збіла шасцярых пешаходаў на аўтамабілі, набытым за два дні да гэтага, паведамляе ў чацвер, 16 лютага, прэс-служба ўпраўлення МУС РФ па Прыморскім краі.

ДТЗ адбылося 16 лютага на вуліцы Аякс на востраве Рускі. «Кіроўца аўтамашыны Toyota Camry праехала на забараняльны сігнал святлафора і здзейсніла наезд на пешаходаў, якія пераходзяць праезную частку», — распавялі ў паліцыі.

У выніку пацярпелі тры пешаходы, двое з іх шпіталізаваны са страсеннем мазгоў, ударамі паяснічных аддзелаў хрыбетніка і пераломамі.

Паводле звестак МУС, 46-гадовая жыхарка Уладзівастока, якая мае стаж кіроўцы з 2003 года, купіла аўтамабіль 14 лютага. Пры гэтым да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху яна раней не прыцягвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930