Знайсці
16.02.2017 / 10:5641РусŁacБел

У жудасных умовах трымаюць цялят у Талачынскім раёне ФОТА

Гаворка ідзе пра малочнатаварную ферму №1 племяннога завода «Рэканструктар».

Дзверы аселі, аконныя праёмы, абабітыя плёнкай, у дзірках, гуляе скразняк. Фактычна няма подсцілу з саломы, таўшчыня якога зімой павінна быць не менш за 30 сантыметраў. Удзень у кармушках толькі па жменьцы аўса, піша «Наша Талачыншчына».

Высветлілася, што даць цялятам у гаспадарцы ёсць што — канцэнтраты, але ні ў каго не даходзяць рукі.

«Нічога не можам зрабіць з людзьмі, — апраўдваюцца на ферме. — Не слухаюцца. А скажаш, як трэба, дык яшчэ і наадварот што-небудзь учыняць, як дыверсанты якія…».

Пасля прыезду галоўнага спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Таццяны Саўчанкі арганізатары вытворчасці паабяцалі ўсё выправіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930