Знайсці
15.02.2017 / 14:1529РусŁacБел

Крэмль адказаў на заяву Белага дома аб вяртанні Крыма

Расія не будзе абмяркоўваць з ЗША пытанне вяртання Крыма, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Так ён пракаментаваў заяву прэс-сакратара Белага дома Шона Спайсера пра тое, што Дональд Трамп чакае вяртання Крыма Украіне.

«Гэта тэма не будзе абмяркоўвацца, бо яна не можа абмяркоўвацца. Расія не абмяркоўвае пытанні, звязаныя са сваёй тэрыторыяй, з замежнымі партнёрамі», — сказаў Пяскоў.

Журналісты на штодзённым брыфінгу папрасілі пракаментаваць словы Спайсера, а таксама спыталі, ці ўздымаў Трамп тэму Крыма падчас тэлефоннай размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

«Не, не ўздымаў», — адказаў Пяскоў. Паводле яго слоў, у Крамлі спадзяюцца данесці сваю пазіцыю па Крыме да прэзідэнта Трампа.

«Мы таксама разлічваем, што ўсё ж такі кантакты будуць наладжаны, і нам будзе дадзена магчымасць па-дзелавому, спакойна і канструктыўна даносіць сваю аргументацыю да амерыканскіх партнёраў», — сказаў прэс-сакратар Пуціна.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031