Знайсці
13.02.2017 / 14:0928РусŁacБел

Тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі зрабіў прапанову дзяўчыне ФОТА

Папулярны тэлевядучы Дзяніс Дудзінскі зрабіў прапанову Кацярыне Раецкай. Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Зрабіў прапанову. Зараз сяджу, прыслухоўваюся да сваіх адчуванняў… Але смецце на ўсялякі выпадак вынес, хлеба купіў, адзенне ў шафу склаў… Вось ужо 10 дзён як…» — падзяліўся з сябрамі Дзяніс. 

Апошнія некалькі тыдняў пара вандравала па Гватэмале. Як вынікае з допісу Дзяніса, прапанову рукі і сэрца тэлевядучы зрабіў менавіта там.

Пара, па звестках СМІ, сустракалася не менш за два гады. Дзяніса і Кацярыну звязвае яшчэ і прафесія — яны разам працуюць тэлевядучымі, а таксама граюць у гурце «DaVinci». Розніца ва ўзросце складае 19 год. 

***

Дзяніс — тэлевядучы, вядомы ўдзелам у праектах «Добрай ранiцы, Беларусь», «Славянскі базар», а таксама ён саліст гурту «DaVinci».

Кацярына — event-менеджар і прадзюсер тэлепраектаў, працавала на тэлеканале СТБ.

МН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера