Знайсці
13.02.2017 / 10:5458РусŁacБел

Захар Прылепін стаў намеснікам камандзіра батальёна ДНР і ўдзельнічае ў баях

Расійскі пісьменнік Захар Прылепін з кастрычніка 2016 года займае пасаду намесніка камандзіра батальёна па працы з асабовым складам самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР). Пра гэта ён распавёў тэлеканалу Дождь.

Па словах Прылепіна, батальён пачаў фармавацца летам 2016 года, ён належыць палку спецыяльнага прызначэння арміі ДНР.

У адказ на пытанне пра тое, удзельнічаў ён у баях у складзе батальёна, пісьменнік адзначыў, што «палітрук — гэта не выхавальнік у дзіцячым садзе». «Калі вы разумееце, пра што наогул пытаецеся, — я, будучы намеснікам камандзіра батальёна, не магу не браць удзелу ні ў чым. Батальён знаходзіцца непасрэдна на лініі судакранання, выконвае баявыя задачы», — растлумачыў Прылепін.

З пачатку ўзброенага супрацьстаяння паміж украінскімі войскамі і сепаратыстамі ў Данбасе Прылепін удзельнічаў у арганізацыі дастаўкі туды гуманітарнай дапамогі. Таксама ён арганізоўваў паездкі на ўсход Украіны расійскіх дзеячаў культуры. У 1990-я гады Прылепін служыў у АМАПе і браў удзел у баявых дзеяннях у Чачні і Дагестане.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера