Знайсці
21.07.2008 / 21:011РусŁacБел

Аўтограф-сэсія гісторыка Юр'я Гардзеева, прысьвечаная выхаду «Магдэбурскай Горадні»

адбудзецца ў Гродна 24 ліпеня, ад 17.00 да 19.00, у памяшканні Таварыства Беларускай Школы (Будзёнага 48а-44). Усе ахвотныя змогуць здабыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.

"Магдэбургская Гародня (сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.)" - першая кніга серыі "Гарадзенская бібліятэка", што выдаецца Гарадзенскім Рухам “За Свабоду” пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча. Кніга выйшла пры падтрымцы ўлад Вроцлава (Польшча), Міністэрства замежных спраў Польшчы, Польска-амерыканскага фонду Свабоды і Калегіума Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язераньскага (Польшча).

Багата ілюстраванае выданне прысвечана пытанням планавання і забудовы Гродна ў перыяд, калі горад карыстаўся Магдэбургскім правам (з 1496 года да апошніх дзён Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя); сацыяльнай тапаграфіі гродзенскіх вуліц і плошчаў; саслоўных і маёмасных адносін, а таксама сацыяльнай стратыграфіі і прафесійнай структуры горада.

Выхадзец з Гродна Юрый Гардзееў — ад'юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта (Кракаў). З'яўляецца аўтарам каля 70 публікацый, прысвечаных гісторыі беларускіх гарадоў, у тым ліку дзвюх кніг аб Гродна.

кантакт: [email protected]

Прэсавая служба Руху за Свабоду - Горадня

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930