Даслаць навіну
Знайсці
20.01.2017 / 18:43 6

Першы ляжачы кінатэатр з'явіцца вясной у Гродне

Першы ў Гродне ляжачы кінатэатр пачне працу вясной. Пра гэта БелТА паведаміў генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юрый Аляксей.

Кінатэатр незвычайнага фармату будзе адкрыты на базе моладзевага цэнтра «Гродна». Цяпер закупляецца неабходнае абсталяванне.

«Галоўная асаблівасць новага кінатэатра — магчымасць прагляду кінафільмаў лежачы. Для гэтага ў зале моладзевага цэнтра з'явяцца зручныя шэзлонгі і канапы. Тут жа будзе працаваць бар. Для аматараў класічнага прагляду ўсталюем некалькі шэрагаў зручных крэслаў», — адзначыў Юрый Аляксей. Ён падкрэсліў, што гэта не першая спроба ў Гродне стварыць кінатэатр новага фармату. Раней былі запушчаны і паспяхова функцыянуюць начны кінатэатр і кінабар.

Юрый Аляксей адзначыў, што моладзевы цэнтр «Гродна» ствараўся на базе былога кінатэатра дзякуючы ініцыятыве моладзі рэгіёну, якая прапанавала выкарыстоўваць стары будынак у новым фармаце на конкурсе «100 ідэй для Беларусі». І многія ініцыятывы па выкарыстанні цэнтра таксама зыходзяць ад моладзі. У новым кінатэатры будуць паказваць фільмы ў 3D-фармаце.

0
mmm / адказаць
21.01.2017 / 08:02
Пайшлі ў кінатэатр, таксама і кіно паглядзелі
0
AQUARIUS / адказаць
21.01.2017 / 10:54
Презервативы будут включены в стоимость билета?)))
1
Елена / адказаць
21.01.2017 / 11:30
поцелуи-это мелочь, надо ощущение покруче… мы сами губим наших детей…
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31