Даслаць навіну
Знайсці
20.01.2017 / 10:02 24

Міністэрства адукацыі забараніла бацькоўскім камітэтам збіраць грошы

Бацькоўскім камітэтам афіцыйна забаранілі збіраць грошы ў школах і дзіцячых садках, гаворыцца ў пастанове Міністэрства адукацыі № 126, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Міністэрстве адукацыі патлумачылі: зараз усе сродкі на патрэбы школы будуць збіраць апякунскія рады. Пры гэтым ўдакладнілі: у бацькоўскіх камітэтаў афіцыйна ніколі не было гэтага права.

— У пастанове, якая ўжо апублікавана на нацыянальным прававым партале, унесены некаторыя змены. Насамрэч бацькоўскім камітэтам ніколі і не дазвалялася збіраць грошы з бацькоў, бо занадта шмат пытанняў з-за гэтага ўзнікае. Зараз гэтым будзе займацца апякунская рада, — растлумачылі TUT.BY у міністэрстве адукацыі.

У ведамстве адзначылі, што бацькі не павінны аддаваць наяўныя грошы ў рукі апякунскай рады, усе сродкі павінны пералічваць на рахунак школы або гімназіі. У дакуменце гаворыцца:

«Грашовыя сродкі, накіраваныя ў распараджэнне апякунскай рады, фармуюцца з добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб, якія залічваюцца на бягучы (разліковы рахунак) па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі. Грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскай рады, узгодненым з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы адукацыі (пры яго наяўнасці)».

Змены ўступаюць у сілу з 20 студзеня 2017 года.

2
Ясь / адказаць
21.01.2017 / 00:23
« здаўна да настаўніка з кветкамі ішлі» +++++ Ня блытайце “здаўна” і “цяпер”, сытуацыі істотна розныя! Здаўна людзі ішлі з кветкамі са свайго сада-кветніка. А сёньня сваіх кветак ў сталіцы ані-ў каго няма, трэба купляць, і цэны на іх -- “залатыя”. :-(
1
Жыхар / адказаць
21.01.2017 / 01:04
Так получилось я в родительском комитете . И знаете, на данный момент я на 100% уверена в том что деньги пошли для моего ребенка и на одноклассников. И родители видят отчет за деньги. И лично я никогда не буду платить на расчетный счет, что бы деньги расстворились непонятно где. Не будет род.комитета- и пускай они газеты выписывают сами, вилки в столовую, бумагу офисную _ но только без меня- простите. А воду мой ребенок из дома возмет
0
Илля / адказаць
21.01.2017 / 20:38
а як жа матэрыяльна тэхничная база школау а так усим ж вядома што у нас школьная адукацыя бясплатна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30