Домрачава ўвайшла ў топ-15 у спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету
Пяць беларускіх біятланістак прынялі ўдзел у спрынтарскай гонцы ў рамках этапу Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу.
Лепш за ўсіх выступіла Дар'я Домрачава (0+1), якая змагла заняць 13-е месца (+1.34). Надзея Скардзіна (0+0) страляла дакладна, але не паказала высокай хуткасці, стаўшы ў выніку 25-й (+1.58). Ірына Крыўко (0+1) паказала 44-ы вынік. Крысціна Ільчанка заняла 88-е месца, а Надзея Пісарава — 95-е.
Перамогу атрымала фінка Кайса Макарайнен.
Яна на 22 секунды апярэдзіла чэшку Габрыэлу Каўкалаву і на 30 — немку Лауру Дальмайер. Уся тройка прайшла гонку без промахаў.
У нядзелю па выніках спрынту пройдзе гонка пераследу.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера