Знайсці
11.01.2017 / 22:1389РусŁacБел

Для спецназа 3214 у Налібоцкай пушчы адловяць двух рысяў, занесеных у Чырвоную кнігу

Міністр лясной гаспадаркі Беларусі Міхаіл Амельяновіч дазволіў злавіць у Налібоцкай пушчы двух рысяў для спецназа Унутраных войск МУС, дзе летась памерла легендарная рысь — сімвал часці, паведаміў Sputnik начальнік аддзялення ідэалагічнай работы вайсковай часці 3214 Унутраных войскаў МУС Беларусі маёр Аляксандр Бражыцкі.

Pinterest

Рысь, якая жыла на тэрыторыі вайсковай часці 3214, памерла восенню 2016 года. Жывёла больш за 15 гадоў была жывым сімвалам спецназа. У драпежніцы не вытрымала сэрца ад тугі па памерлым сябру.

«Міністр [кіраўнік Мінлясгаса Міхаіл Амельяновіч] даў дабро на тое, каб у Налібоцкай пушчы злавілі для нас рысяў. Хацелася, каб гэта былі самец і самка», — паведаміў Бражыцкі.

Паводле яго слоў, дамоўленасці па гэтым пытанні дасягнуты, але аб тэрмінах, калі драпежнікаў пачнуць лавіць, казаць яшчэ рана. Бражыцкі растлумачыў, што вальер для драпежнікаў яшчэ не адрамантаваны.

«Мы вырашылі правесці поўную рэканструкцыю старой клеткі, у якой нашы рысі пражылі 15 гадоў. Цяпер будаўнічыя работы ў самым разгары, і калі будзе гатовая клетка, складана сказаць. Шукаем сродкі, будуем. Ужо прынятае рашэнне, што падлога ў ёй будзе бетоннай», — сказаў ён.

Пару рысяў часці ў пачатку 2000-х падарылі расійскія калегі. Рысь-самец апошнія два гады жыцця моцна хварэў, у яго быў радыкуліт, таму ён кульгаў. Жывёла памерла ў пачатку 2016 года, ва ўзросце 16 гадоў. Самка рысі пасля смерці свайго сябра пражыла нядоўга — менш за год.

Рысь занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі, у краіне жыве не больш за 500 гэтых жывёл, а ў Белавежскай пушчы — не больш за 20. Рысь з'яўляецца жывым сімвалам спецназа Унутраных войскаў, галава гэтай жывёлы намаляваная на шаўроне байцоў спецназа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера