Знайсці
10.01.2017 / 15:2879РусŁacБел

Літоўскія памежнікі адправілі беларуса назад на радзіму з-за савецкай сімволікі на машыне

Памежнікі Літвы адмовілі беларусу ва ўездзе ў краіну — на аўтамабілі мужчыны меліся налепкі з савецкай сімволікай. Здымаць іх беларус адмовіўся, таму прыйшлося вяртацца на радзіму. Падрабязнасці паведамляе Дзяржаўная памежная служба Літвы.

pasienis.lt

У панядзелак, 9 студзеня, пры праходжанні мяжы быў спынены аўтамабіль Peugeot 405, якім кіраваў 21-гадовы беларус. Увагу памежнікаў прыцягнулі налепкі з савецкай сімволікай на заднім шкле машыны.

У прыватнасці, адбітак чырвонай зоркі і сярпа з молатам. Згодна з заканадаўствам Літвы, там забароненая публічная дэманстрацыя савецкай і нацысцкай сімволікі.

У мужчыны была магчымасць працягнуць падарожжа пешшу або зняць налепку, але кіроўца адмовіўся і вярнуўся назад.

Кодэксам аб адміністрацыйных парушэннях Літвы за дэманстрацыю або распаўсюд нацысцкай ці камуністычнай сімволікі, іншых знакаў або формы прадугледжаны штраф у памеры ад 150 да 300 еўра.

У гэтым выпадку мужчына пазбег выплаты штрафу, бо фактычна не быў дапушчаны на тэрыторыю Літвы.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930