Знайсці
07.01.2017 / 18:5978РусŁacБел

У інтэрнэце збіраюць грошы «Савушкаваму прадукту» на пераклад упаковак

Грамадскасць працягвае абмяркоўваць магчымыя змены ў закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Нагадаем, што ў цяперашняй сітуацыі расійская мова на нашых таварах з’яўляецца абавязковай, а беларуская можа быць дададзена толькі пры асаблівым жаданні вытворцы.

Многія кампаніі — «Гарызонт», «Слодыч», «Белрыба», МТС, Велком — ухвальна выказваліся наконт абароны беларускамоўных спажыўцоў.

Аднак не ўсе. Гэтак, Міністэрства гандлю і антыманапольнай палітыкі прывяло прыклад ААТ «Савушкаў прадукт»:

«У нашага буйнога вытворцы малака «Савушкавага прадукту» цяжкія часы — не могуць нават дазволіць наняць дызайнера і перакладчыка з рускай на беларускую мову. Калі вы хочаце піць беларускае малако з бутэлек, на якіх напісана па-беларуску (разам з рускай, казахскай і іншымі мовамі, якія ўжо прысутнічаюць), то давайце разам талакой збяром грошы на паслугі дызайнера і перакладчыка!» — напісаў у сябе ў фэйсбуку Аляксандр Лапко і стварыў збор грошай на «Талацэ».

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930