Даслаць навіну
Знайсці
06.01.2017 / 18:10 11

Домрачава вярнулася пасля цяжарнасці — і заняла 37-е месца ў спрынце

6 студзеня на 4-м этапе біятлоннага Кубка свету ў Аберхофе прайшоў жаночы спрынт. Перамогу атрымала чэшская біятланістка Габрыэла Каўкалава, паведамляе by.tribuna.com. Дар'я Домрачава заняла 37-е месца. Нагадаем, беларуска вярнулася пасля паўтарагадовага перапынку.

— Настрой добры. Вяртанне адбылося?

— Вяртанне адбылося. Спадзяюся, што з кожнай гонкай буду паказваць усё лепшыя вынікі. Сёння была першая гонка, было цяжка, скажу шчыра. Напэўна, недзе залішне асцярожнічала на стральбе. На трасе таксама старалася трымаць сябе, каб цалкам не спыніцца пасля хуткага паскарэння. У цэлым, старт атрымаўся.

— Прысутнічала хваляванне?

— Хваляванне прысутнічала. Не скажу, што было занадта хвалююча, але прадчуванне гэтага старту, гэтых трыбун у Аберхофе… Тут заўсёды вельмі біятлонная атмасфера. Таму, вядома, крыху хвалявалася

— Ведаю, што сям'я твая побач. Дзе яны заўзелі за цябе? Адчуваецца падтрымка?

— Усе перажывалі ў гасцініцы. Вядома, падтрымка адчуваецца. Спадзяюся, пасля гонкі таксама будзе падтрымка, — сказала Домрачава ў эфіры «Матч-ТВ».

nn.by

2
Кум / адказаць
07.01.2017 / 14:30
Выдатны вынік. Па-болей такіх посьпехаў :)
2
ничего личного / адказаць
07.01.2017 / 16:22
да все у нее еще будет - вы вспомните как она начинала!
2
Хведар / адказаць
08.01.2017 / 15:38
Дар'я - гэта наш Месі, таму мужыкі пасаромеемся яе крытыкаваць, лепш будзем да яе вяршынь імкнуцца. Удачы табе, беларуская камета!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30