Знайсці
06.01.2017 / 16:2154РусŁacБел

Студэнтам прапануюць спісаць хвасты за стварэнне масоўкі на хакеі

Студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта размясцілі ў інтэрнэце зробленую ім прапанову прапусціць заняткі ўзамен за падстрахоўку стварэння масавасці на «Калядным турніры аматараў хакея».

Прапанова сыходзіла ад выкладчыка кафедры інфарматыкі Рамана Азарчыка.

Гэты факт дэвальвацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі настолькі абурыў былога выкладчыка інфарматыкі Белдзяржуніверсітэта Змітра Валотку, што той вырашыў схадзіць на прыём да кіраўніцтва БДТУ.

Свае прыгоды падчас размоваў з адміністрацыяй універсітэта былы выкладчык — а сёння праграміст — апісаў у сваім блогу.

Гісторыя на гэтым не скончылася. Як расказаў «Нашай Ніве» блогер, на наступны дзень невядомыя зламыснікі спрабавалі ўзламаць ягоную паштовую скрыню і атакавалі сайт.

«Хто гэта рабіў, я пакуль не высветліў, — сказаў нам Зміцер. — Я адправіў запыты ўладальнікам тых ІР-адрасоў, з якіх ішла атака».

Зміцер Валотка, фота з сацсетак.

Атрымаць каментар ва ўніверсітэце «Нашай Ніве» не ўдалося.

«Мы гэта не каментуем», — сказаў дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій Дзмітрый Шыман.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930