Даслаць навіну
Знайсці
22.12.2016 / 21:34 4

Расія адмовілася праводзіць юніёрскі ЧС і этап Кубка свету па біятлоне

Павялічыць выяву

Расія апавясціла Міжнародны саюз біятланістаў (IBU), што не будзе ў 2017 годзе праводзіць юніёрскі чэмпіянат свету, які павінен быў прайсці ў Востраве, і этап Кубка свету па біятлоне ў Цюмені. Пра гэта паведамляецца на сайце IBU. Таксама двое расійскіх біятланістаў былі адхіленыя ад спаборніцтваў, паведамляе тэлеканал Дождь.

Рашэнне аб тым, дзе будуць праводзіцца гэтыя спаборніцтвы будзе прынята пазней. Адным з месцаў этапу Кубка свету называліся і Раўбічы.

«Гэта важны крок для Расійскага саюза біятланістаў - паказаць свету і IBU, што сітуацыя зараз вельмі сур'ёзная. Гэта дапаможа міжнароднай сям'і біятланістаў засяродзіцца на спорце падчас усіх гэтых падзей», - сказаў прэзідэнт IBU Андэрс Бесеберг.

Таксама IBU пачаў расследаванне ў дачыненні да 29 расійскіх біятланістаў, якія былі згаданыя ў дакладзе Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пра допінг у расійскім спорце. Расследаванне таксама пачнецца і ў дачыненні да Расійскага саюза біятланістаў. Акрамя таго, IBU прыняў рашэнне часова адхіліць ад спаборніцтваў двух расійскіх біятланістаў, у дачыненні да якіх было ўжо адкрыта расследаванне Міжнародным алімпійскім камітэтам. Імёны гэтых спартсменаў не называюцца.

2
... / адказаць
22.12.2016 / 22:34
Зразумела, які спартовец паедзе сёння ў Расію?
4
да-да / адказаць
22.12.2016 / 22:45
«Адным з месцаў этапу Кубка свету называліся і Раўбічы» — дайце дзенюх на снег.
0
павлик м / адказаць
23.12.2016 / 13:40
Зато у них Фомочкин !!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30