Знайсці
07.07.2008 / 19:45РусŁacБел

У Купалаўскім — гістарычная драма «Ядвіга»

Прэм’ера дэтэктыўна‑гістарычнага спэктаклю паводле п'есы Аляксея Дударава адбудзецца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 30, 31 ліпеня.

Прэм’ера дэтэктыўна‑гістарычнага спэктаклю паводле п'есы Аляксея Дударава адбудзецца ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы 30, 31 ліпеня.

Дзеяньне спэктаклю адбываецца на тэрыторыі ВКЛ у XVI ст. Спэктакль распавядае пра гісторыю Ядвігі - дачкі шляхціца Русіноўскага і яе сёстраў Марылю ды Марту.

Дэтэктыўнае начыньне — дасьледаваньне жорсткіх забойстваў на Ашмяншчыне.

Пастаноўкай «Ядвігі» мастацкі кіраўнік тэатру Валеры Раеўскі працягвае традыцыю гістарычных спэктакляў «Князь Вітаўт» і «Чорная панна Нясьвіжа».

Пастаноўку рыхтуюць рэжысёр Ігар Пятроў, рэжысёр па плястыцы Яўген Карняк, кампазітар Віктар Капыцько і мастак‑пастаноўшчык Барыс Герлаван — народны мастак Беларусі.

Сярод актораў — народныя артысты Генадзь Гарбук, Мікалай Кірычэнка і Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Георгі Маляўскі і Аляксандар Падабед.

Валянціна Гарцуева, Вікторыя Чаўлытка, Андрэй Кавальчук, Мікалай Прылуцкі выконваюць галоўныя ролі.

У спэктаклі бяруць удзел ледзь ня ўсе акторы купалаўскага, сярод якіх — вядомыя Сяргей Чуб, Кацярына Яворская, Мікалай Кучыц, Дзьмітрый Есяневіч, Яўгенія Кульбачная і Андрэй Дробыш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930