Знайсці
07.07.2008 / 19:40РусŁacБел

Kunsthaus Tacheles

Выстава твораў бэрлінскіх мастакоў адчыніцца ў Менску 9 ліпеня.

Выстава твораў бэрлінскіх мастакоў адчыніцца ў Менску 9 ліпеня.

Адкрыцьцё выставы твораў прадстаўнікоў міжнароднага цэнтру мастацтваў «Kunsthaus Tacheles» у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр‑т Незалежнасьці, 47) адбудзецца а 17‑й гадзіне.

Сярод удзельнікаў выставы — Алесь Родзін, беларускі мастак, які жыве за мяжой і адыгрывае прыкметную ролю ў жыцьці мастацкага цэнтру.

Слова «Tacheles» (шчырая размова, простая гутарка) паходзіць зь ідыш. Назва адсылае да праблемаў з цэнзурай у ГДР, калі мастакі і музыкі ня мелі магчымасьці адкрыта выказваць свае творчыя памкненьні.

Пасьля падзеньня бэрлінскай сьцяны, мастацкая суполка заняла гістарычны будынак у Бэрліне, каб выратаваць яго ад зносу.

Пачаткова — нефармальны культурніцкі цэнтар, «Kunsthaus Tacheles» з часам ператварыўся ў значную для ФРГ міжнародную мастацкую пляцоўку.

Выстава працягнецца да 27 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930