Даслаць навіну
Знайсці
0
dziaciuk / адказаць
05.07.2008 / 23:05
Я проста з вас хвігею, спадарства! Бачыце намёкі там дзе іх няма.
0
ПБН / адказаць
06.07.2008 / 00:33
Гэта напісаў А. Шрамко?! Трындзец...
0
Алесь / адказаць
06.07.2008 / 09:36
“калі чалавек з чымсці або кімсці не згаджаецца, калі ёсць праблема, трэба вырашаць яе любоўю, а не агрэсіяй”, ну так гэта ж не палітыка…. А чаму палітыка? Выказванне мітрапаліта можна аднесці таксама, напрыклад, да скінхэдаў, якія "з кімсці не згаджаюцца". Раіў бы не шукаць ворагаў сярод сваіх...
0
sms / адказаць
06.07.2008 / 10:37
Думак у сп. Шрамко нягуста... Бач ты, кепска зрабіў мітрапаліт, што асудзіў таго, хто ўчыніў зьверства!?! Мусіць пахваліцьме мусіў...??? Зусім ужо мазгі набакір.
0
Менчук / адказаць
06.07.2008 / 13:43
Сёньня ў сп. Шрамко і ягоных кіраўнікоў з РПЦ траўр. Канстанцінопальскі патрыярх прыяджае ва Ўкраіну і, хутчэй за ўсё, будзе вызнана памеснасьць украінскае праваслаўнае Царквы + яшчэ раз падцьверджаны Томас ад 13 лістапада 1924 г. аб належнасьці Кіеўскае мітраполіі да Канстанцінопальскага патрыярхату. Каталікі таксама выступаюць сьмела і адкрыта... Праваслаўныя беларусы (па-за РПЦ), Уніяты і Каталікі дамовяцца... а куды ж "селяніну падацца". Вось і чапляецца за кожнае слова.
0
UsAnon / адказаць
07.07.2008 / 19:51
Новы каталіцкі мітрапаліт - увішны і дынамічны чалавек, а аператыўная рэакцыя на актуальныя падзеі - добры бонус для царкоўніка ў сучасным свеце. Я не сачыў спецыяльна, але, па-мойму, за час яго кіравання нічога асабліва адметнага, што патрабавала б занняць акрэсленую пазіцыю, не здаралася. Хіба што смерць Ірыны Казулінай. У той сітуацыі, калі ксяндзы і іх кіраўнік падтрымалі асірацелую сям'ю, таксама быў канкардат? Толькі з кім: з магчымым будучым прэзідэнтам Казуліным? Не думаю, каб Кандрусевіч зазіраў аж нагэтулькі далёка... Па-мойму, А. Шрамко добра такі лукавіць. Хоць, канечне, ён мае поўнае права не любіць каталікоў, але апошнім часам многія яго матэрыялы пра братоў ува Хрысце выглядаюць яўна ангажавана і нават правакацыйна. Як такі чалавек мог быць святаром? Любові нешта ані на каліва не відаць...
0
Кнехт / адказаць
07.07.2008 / 21:33
"...Хвароба сённяшняга свету – духоны “склероз”.... Калі чалавек з чымсці або кімсці не згаджаецца, калі ёсць праблема, трэба вырашаць яе любоўю, а не агрэсіяй” – сказаў Мітрапаліт Кандрусевіч. ======================= Добра сказана! Дакладна аб дыктатарскім рэжыме Лукашэнкі, які вырашае ўсе складаныя праблемы жыцце з дапамогаю грубай сілы, уключна да "знікнення" палітычных апанентаў. Апошні тэракт, на мой погляд, адэкватны адказ псіхапатычнай асобы на бясконцае жлобства ўлады лукашэнкі, на яе духоўны "склероз". І чым жа вам, спадарове, не спадабаліся меркаванні Аляксандра Шрамко?
0
ПБН / адказаць
07.07.2008 / 22:20
Як такі чалавек мог быць святаром? Любові нешта ані на каліва не відаць... -- Я думаю, што айцец Аляксандар напісаў гэта проста не падумаўшчы. Начытаўся перад гэтым форумаў на nn.by
0
ПБН / адказаць
07.07.2008 / 23:13
Кнехт напiсаў(ла) І чым жа вам, спадарове, не спадабаліся меркаванні Аляксандра Шрамко? --- Цытата, пададзеная вам і на якую вы рэагуеце словамі - "Добра сказана" належыць Яго Эксцэленцыі біскупу Тадэушу Кандрусевічу, а не айцу Аляксандру. "...Хвароба сённяшняга свету – духоны “склероз”.... Калі чалавек з чымсці або кімсці не згаджаецца, калі ёсць праблема, трэба вырашаць яе любоўю, а не агрэсіяй”
0
Кнехт / адказаць
08.07.2008 / 00:16
2 ПБН Прабачце, ПБН - часам, не Піць Болей Нельга? :) Калі так, дык спачуваю і выбачаю лагічныя нестыкоўкі.
0
Ihar Ivanou / адказаць
08.07.2008 / 14:28
Zhodny z a. Aliaksandram. Chiba tolki akcenty krys^ku inaks^ rasstaviu by. Carvie niedarec^y daluc^acca na isteryki - liuboje zlac^ynstva i hvalt pryniz^ajuc nas usich. Bylo b bols^ pa-c^alaviec^amu, kab biskupy indyvidualna vykazali svaje spac^uvanni. Vybuchi mienavita na isteryku i byli razlic^anyja. I ci maje ulada da ich dac^yniennie ci nie, liuby urad pasprabavau by skarystac ich na svaju karysc. A tut i biskupy daluc^ylisia da c^arhi: my vos chryscijanie, a tyja, bac^, nie. Zatoje biskupam nie chapila advahi choc s^to skazac pra amaralnasc smiarotnych pakaranniau. Jak i pra karupcyju u krainie ad samych nizou da samych viarchou. Ja - katalik, alie u ciapieras^nich bielaruskich biskupach boc^u stolki z^ autarytetu, skolki i u prafsajusnych cynounikau: i tyja, i druhija skoc^uc pad dudku pana.
0
багабойны ЖМЕНЯ / адказаць
08.07.2008 / 16:24
Нарэшце ўбачыў сп.Шрамко нармальным камэнтатарам. На енкі рэлігійна-смарклівых саўкоў не зважаю.
0
ПБН / адказаць
08.07.2008 / 17:00
Калі так, дык спачуваю і выбачаю лагічныя нестыкоўкі. -- І ў чым у мяне нестыкоўка? Тое што не разумею вашыя трызненні? Паўтаруся, цЦытата, пададзеная вам і на якую вы рэагуеце словамі - "Добра сказана" належыць Яго Эксцэленцыі біскупу Тадэушу Кандрусевічу, а не айцу Аляксандру. "...Хвароба сённяшняга свету – духоны “склероз”.... Калі чалавек з чымсці або кімсці не згаджаецца, калі ёсць праблема, трэба вырашаць яе любоўю, а не агрэсіяй”
0
UsAnon / адказаць
08.07.2008 / 19:13
Ігару Іванову: Здаецца, у ЖЖ і на іншых блогах-форумах Вы неяк больш спецыялізуецеся на іншых тэмах, і Ваша нелюбоў да вашых жа каталіцкіх ярархаў выклікана крыху больш спецыфічнымі прычынамі, чым іх удзел або няўдзел у грамадскім жыцці?.. Я не збіраюся быць апалагетам царкоўнікаў, да якіх агулам маю дастаткова прахалоднае стаўленне, але няўжо Вы сапраўды лічыце, што КАНКРЭТНА ГЭТАЕ выказванне Кандрусевіча спрыяе істэрыі, выгоднай уладам? А, дарэчы: а Вы даўно былі ў Беларусі, ці мяркуеце пра тое, што тут адбываецца, з Белсату і з інтэрнэт-сметніка? Тады Вашы разважанні, канечне, звышкаштоўныя! Багабойнаму жменю: А ў чым Шрамко стаў нармальным каментатарам? У тым, што навучыўся пісаць скандальныя матэрыялы? Дык гэта нескладана, калі карыстацца логікай абсурда. Возьмем хоць бы гэты: калі Кандрусевіч асуджае адно злачынства, "то можа іншыя падрымлівае". А якія ён падтрымлівае? А вось якія: " злачынства зьвязанае са зьнікненьнем вядомых палітыкаў" і "зьбіваньне АМАП-ам мірных дэманстрантаў". І з гэтага робіцца ашаламляльная выснова: калі хрысціянскі дзеяч заклікае вырашаць праблемы "любоўю, а не агрэсіяй" - гэта, аказваецца, "канкардат"! Проста, а галоўнае, лагічна. Такой жа логікай, толькі больш паслядоўна, карыстаюцца і лукашысцкія брахалкі, а Азвяронка ў гэтым Шрамку наогул ніколі не пераплюнуць, як бы ні намагаўся. Здаецца, аўтар сам стварае істэрыку вакол некага паўміфічнага канкардату. Само гэта малазразумелае, але такое страшнае слова узварушыла інтэрнэт-актыўную частку праваслаўных беларусаў, як быццам дубцом торкнулі ў мурашнік. Супакойцеся, хрысталюбівыя ды браталюбныя рабы гасподні! Не прыедзе да нас папа, і канкардат з ім не падпішуць. Так, пафліртуюць крыху, а там і апамятаюцца: Ватыкан жа нафты з газам не дасць, а таму сварыцца з Алексіем (чытай - з Крамлём) - сабе даражэй.
0
Кнехт / адказаць
08.07.2008 / 21:17
2 UsAnon Спадабалася канцоўка Вашага эмацыйнага тэксту. Па Вашаму, гэта не Папа пагрэбуе сустрэцца з "прэзідэнтам" РэБэ, а Лукашэнка урэшце-рэшт не дасць згоды на сустрэчу - і гэта пры тым, што Аляксандр Ягоравіч (буду адгэтуль так пісаць імя па бацьку вашага "бацькі" -тыпу сын жорыка - усёадно ніхто не ведае праўды паходжання "гіганта мыслі", а вымаўляць "рыга" - цяжка і правакацыйна для страўніка) невыязны.
0
Straight Chauvinist / адказаць
08.07.2008 / 22:31
І.Іваноў, ціпа таксама каталік, але не зусім звычайны: беларускамоўны гэй-каталік Вялікай Брытаніі. Такая постмадэрнісцкая мікраідэнтычнасьць
0
Burbalka / адказаць
09.07.2008 / 01:55
Аргументацыя: "а ты гей" - забойная. Што тычыцца тэксту, то згодная з а.Аляксандрам. І не таму, што баюся канкардату, мяне было б смешна ў гэтым абвінавачваць (як смешна абвінавацваць і а. Аляксандра). Проста за ўсё трэба плаціць, і праваслаўныя, і каталікі плоцяць паводле аднога каштарысу, і гэта становіцца ўсё больш яскравым з цягам часу.
0
багабойны літвін ЖМЕНЯ / адказаць
09.07.2008 / 09:44
Варта падтрымліваць сп.Шрамко, калі і надалей ён будзе выкрываць сэрвілізм прагнучых улады клерыкалаў, якія падобна ненасытным груганам зьляцеліся ў пасьляперабудовачную РБ, каб пажывіцца тутэйшай падлай ( цытата: \"дзе падла, там і груганы зьбяруцца\" ). Прафанацыя хрысьціянства ў Літве - на сумленьні старых грэцкіх і лацінскіх рэлігійных штабоў. Назад у фэадальную паняволенасьць цягнуць яны грэшны народ.
0
UsAnon / адказаць
09.07.2008 / 14:25
багабойнаму жменю: А якія клерыкалы зляцеліся ў Беларусь пасля перабудовы? Кандрусевіч, здаецца, нарадзіўся тут, Свёнтак і Вахрамееў працавалі тут да перабудовы... Па-мойму, не грэцкі і лацінскі, а зусім іншыя рэлігійныя штабы зляцеліся на духоўную падлу ў Беларусі, і да гэтага часу ўсё грызуцца за месца пад сонцам. Не буду хаваць, каталікі мне найбольш імпануюць сваёй беларускамоўнасцю - той жа Кандрусевіч практычна заўсёды гаворыць па-беларуску, прычым даволі някепска. Акрамя таго, з турыстычнага сайтсіінга ў Беларусі акрамя касцёлаў амаль нічога няма. А Шрамко (якога я абсалютна не ўспрымаю як святара, а выключна як дзялка ад рэлігіі) ўжо даўно загаворваецца. Гэта ж ён вальнуў ні з пушчы, ні з поля: \"Подобно порыву ветра обрушился на Беларусь архиепископ Тадеуш Кондрусевич. Провентилировал связи с местным православным предстоятелем, прогулялся по высшим коридорам власти, с демократичной живостью пообщался с журналистами, и, пожав руки ведущим оппозиционерам, вознесся на митрополичью кафедру под звуки националистического гимна\" (http://shramko.churchby.info/category/temy/katoliki артыкул \"Параллельные миры\"). Гэта пра \"Магутны Божа\" - \"националистическій гимн\"?.. Яўная паталогія сумлення: відаць сапраўднага хрысталюбівага ды праўдалюбнага царкоўніка! Дарэчы, калі Вы спрабавалі цытаваць Евангелле (мая настольная кніга), дык цытата недакладная: там не \"груганы\", а \"арлы\". Таму не Вам, ой, не Вам казаць пра прафанацыю хрысціянства, якога Вы, бадай што, і не ведаеце зусім. А раіў бы пазнаёміцца: там ёсць шмат вельмі добрых рэчаў, ад якіх, што праўда, вельмі далёкія сучасныя царкоўнікі любога пашыбу (штопраўда, не ўсе). Бурбалцы: А чаму ў апошні час гэта раптам сталася больш відавочным, няўжо раней так не было? Здаецца, ва ўсе часы дзейнічаў прынцып: quius regio, eius religio. Але, калі ласка, не параўноўвайце ролю ў Беларусі РПЦ-шнай здраднай хеўры з ціхарыкамі-езуіцікамі, якія, хоць і маўчаць-памоўкваюць, але вядуць свае набажэнствы па-беларуску. І гімн \"Магутны Божа\" спяваюць. А нейкі ксёндз з Малінаўкі нават апазіцыйныя канцэрты ладзіць, з Вольскім ды з Памідорам. І Казуліну пахавалі па-людску, хоць яна, здаецца, і каталічкаю не была. А да вас у царкву прыдзеш, пхнеш у акенца шапіка з неадменнаю цыбулінаю і з ашчэраным 8-ю канцамі крыжам запіску \"за упокой\", а як убачыць тлустая матухна, што грошы бярэ, што там раптам сярод іншых імёнаў, скажам, \"Станіслаў\", аж затрасецца са злосці: \"За іноверцев не молімся!\". Ды я такую царкву за вярсту абыходзіць буду! Тым больш, вы ж першыя заключылі канкардат з уладамі, а цяпер, калі каталікі пайшлі па вашых слядах, раптам загарлалі на ўсю глотку: \"Держі вора!\"...
0
GL / адказаць
09.07.2008 / 16:51
a. Kazimir Sviontak taksama naradziusia u Bielarusi, hacia tady heta byla nie Bielarus'.
0
GL / адказаць
09.07.2008 / 16:56
usie dareczy zabyvajucca, szto kankardat nie padpisany. I, napryklad, kasciol Sv. Jazepa tak i nie viernuty. Tak szto czutki pra vizit Papy pierabol'szanyja. Alie my viel'mi dobra umiejem czakac', bo za 2000 hadou navuczylisia... nihto nie umieje czakac' tak dobra, jak my Ulady sami paczali hetyja pafasnyja vokliczy.Vidac', im boliej treba. My ih zafiksavali, i ciapier pamauczym. A u vypadku czaho, praz^yviem i biez kankardata... tak mnie, szaragoucu-laiku, zdajecca IMHO
0
GL / адказаць
09.07.2008 / 17:01
a niaukliudnyja dy zajzdrosnyja kamientary a. Aliaksandra tol'ki pojduc' nam na karysc'. Pax et bonum.
0
багабойны Жменя / адказаць
09.07.2008 / 22:55
у якім перакладзе чытаеце вашу настольную кнігу,усёведны сп.Юзік? " каталікі мне найбольш імпануюць сваёй беларускамоўнасцю " - гэта дробязны сродак у параўнаньні з тымі найвышэйшымі палітычнымі мэтамі, якія ставіць сабе Ватыкан.
0
никс / адказаць
10.07.2008 / 00:22
GL напiсаў(ла) Лiпень 9, 2008 у 16:51 a. Kazimir Sviontak taksama naradziusia u Bielarusi, hacia tady heta byla nie Bielarus'. Eн нарадзiуся у Эстонii. Але, па -мойму ,намнога большы беларус чым арцб. К., ужо не кажу пра Дз. цi Каш. Хауруснiкi з Польш цi Рас.
0
ПБН / адказаць
10.07.2008 / 00:32
вознесся на митрополичью кафедру под звуки националистического гимна\" (http://shramko.churchby.info/category/temy/katoliki артыкул \"Параллельные миры\"). Гэта пра \"Магутны Божа\" - \"националистическій гимн\"?.. Яўная паталогія сумлення: відаць сапраўднага хрысталюбівага ды праўдалюбнага царкоўніка! -------- Тут на форумах nn а. Алякандр сабе такое не дазваляе... Паказальная цытата!
0
UsAnon / адказаць
10.07.2008 / 15:23
жменю: Я - не Юзік! Настольную кнігу чытаю дакладна не ў псеўдаперакладзе псеўдаперакаладчыка Сёмухі, а ў лацінскім перакладзе з паралельным грэцкім арыгіналам выдавецтва Нэстле-Аланд: ubicumque fuerit corpus, illuc congregabuntur AQUILAE (Мц 24:28, Лк 17:37). Разам з трызненнем сівое кабылы пра палітычныя мэты Ватыкана распавядзіце мне яшчэ пра жыдамасонскі загавар ці падобныя паранаідальныя штучкі. Цытата з Булгакава (Киев-Город): Чем кончится полезная деятельность всех трех церквей, сердца служителей которых питаются злобой, могу сказать с полнейшей уверенностью: массовым отпадением верующих от всех трех церквей и ввержением их в пучину самого голого атеизма. И повинны будут в этом не кто иные, как сами попы, дискредитировавшие в лоск не только самих себя, но самую идею веры. Раю паразважаць над словамі вялікага класіка былому святару і ўсім, хто прымаў удзел у абмеркаванні яго "праўдалюбнага" артыкула. Хіба за такое паскудства плацяць лепш, чым за царкоўны опіюм...
0
багабойны ЖМЕНЯ / адказаць
10.07.2008 / 19:51
хто ведае, што а як ганарлівы Юзік чытае у той Вульгаце...толькі вядома, што паляўнічыя арлы мертвую падлу не дзяўбуць, але груганы...
0
ПБН / адказаць
10.07.2008 / 23:46
никс напiсаў(ла) Але, па -мойму ,намнога большы беларус чым арцб. К., -- Смешна. Біскуп Т. Кандрусевіч і не кажа, што ён беларус. PS Настаяшчы беларускі біскуп - Акаловіч.
0
Burbalka / адказаць
11.07.2008 / 02:02
Аказваецца, я яшчэ і канкардат заключыла з некім... Не было такога! Спытайце ў Любы і Веры.
0
янка / адказаць
16.07.2008 / 01:42
"Тады хіба злачынства зьвязанае са зьнікненьнем вядомых палітыкаў, гэта падзея меншага рэзанансу? А зьбіваньне АМАП-ам мірных дэманстрантаў? Гэта ўжо не злачынства?" Сп. Шрамко, лагічна было б ушчуваць гэтак сваіх "калегаў"-- праваслаўных святароў ды іх кіраўніцтва. Ці зрабілі вы гэтак?
0
alex / адказаць
16.07.2008 / 12:58
Я тут думаю ўсё вельмі проста, праваслаўныя не могуць перажыць, што Лукашэнка звярнуў увагу на каталікоў. Вось і бесяцца зараз. А калі раптам папа прыедзе ў Беларусь, то не перажывуць:)
0
More Air / адказаць
16.07.2008 / 18:55
"толькі вядома, што паляўнічыя арлы мертвую падлу не дзяўбуць, але груганы..." Ну гэта абсалютная лухта! З некалькіх відаў арлоў (Aquila spp.) пры магчымасьці ўсе карыстаюцца падлінай. Так, напрыклад найвялікшы наш арол маркут (А. chrysaetоs) узімку толькі дзякуючы ёй і выжывае. А між тым - выдатны паляўнічы: харчуецца і лісамі, і жураўлямі, і цецярукамі... Не пішыце таго, чаго не ведаеце.
0
Пілігрым / адказаць
17.07.2008 / 19:35
Спадарства! Успомніце анэкдот, які расказаў арцыбіскуп Кандрусевіч у час вячэрняй імшы ў Будславе. Усё стане на свае месцы.
0
Анатоль Сідарэвіч / адказаць
18.07.2008 / 20:31
Ня трэба пераходзіць на асобы, пані і панове. Калі не паважаеце сан кожнага мітрапаліта Тадэвуша і сьвятара Аляксандра (як казала пані Пладамасава ў "Сабаранах" Ляскова, цалуючы руку сьвятару, "не табе цалую, а твайму сану") дык паважайце двух чалавек, якія маюць імёны Тадэвуш і Аляксандр. Што ні кажы, а мітрапаліт Тадэвуш пракалоўся. Яму трэба было маўчаць, як гэта заўсёды рабіў у час свайго мітрапаліцтва кардынал Казімер Сьвёнтак. Кардынал паводзіў сябе паводле апостальскага "будзьце рахманыя, як галубы, і хітрыя, як зьмеі". Мітрапаліту тым больш трэба было маўчаць, што справа тут цёмная. Ад гэтага выбуху патыхае "райхстагам". Менавіта слова "райхстаг" я пачуў ад людзей, якія яшчэ нядаўна служылі рэжыму, калі да іх дайшла вестка пра гэты выбух. Гэты выбух паказаў цынічнасьць улады: людзей параніла, ліецца кроў, а музыка грае, скокі працягваюцца... Гэты выбух паказаў, што ўлада гатовая ў імя палітычных мэтаў рызыкаваць жыцьцём людзей. Было знойдзена выбуховае прыстасаваньне, але людзей не папрасілі разысьціся, каб пачаць абсьледаваньне тэрыторыі. Што ні кажы, а праваслаўны сьвятар слушна ўкалоў рыма-каталіцкага архіўладыку. Буду спадзявацца, што монсеньёр Тадэвуш ужо зрабіў належную выснову.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера