Знайсці
02.07.2008 / 12:18РусŁacБел

Італьянская сучаснасьць у Беларусі

У Менску, у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва, адчынілася выстава італьянскіх мастакоў.

У Менску, у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва, адчынілася выстава італьянскіх мастакоў.

На выставе «Адносіны ў мастацтве» прадстаўлены работы Чэзарэ Касонэ, Марыі Канцэрвы, Умбэрта Колапінты і Мімо дэ Фелічэ.

Усе яны зьяўляюцца прадстаўнікамі сучаснага фігуратыўнага італьянскага мастацтва, надаюць шмат увагі ня толькі свабодным стылістычным пошукам, але таксама рэгіянальным тэмам, калёрыстычным экспэрыментам, — лічыць мастацтвазнаўца Міхась Баразна.

Першая выстава Мімо дэ Фелічэ адбылася ў гэтым жа музэі ў 2002 г. Тады мастак уласна і раскрыў сваю рэгіянальную тэму для беларускіх наведнікаў упершыню — карціны былі прысьвечаны краявідам і людзям яго роднага мястэчка Альбарабэла.

Цяпер ён выстаўляецца ў Менску разам зь сябрамі — мастакамі, а на яго карцінах прысутнічаюць ня толькі вясковыя, але і урбаністычныя матывы. Карціны серыі «Кадар» — «Мэтро» і «Фабрычныя вуліцы» — адкрываюць нашаму зроку нязвыклыя індустрыяльныя краявіды.

Назвамі некаторых карцінаў можна акрэсьліць мастацтва сяброў Мімо дэ Фелічэ: «Эмоцыі» (Умбэрта Колапінта), «Абстракцыя» (Чэзарэ Касонэ).

Марыя Канцэрва прадстаўлена на выставе больш сьцісла, чым яе калегі па пэндзалю, але творчасьць мастачкі сьведчыць пра яе вопытнасьць.

Міхась Баразна, які выступіў на адкрыцьці менскай выставы як знаўца, зьвярнуў увагу прысутных на важнасьць мастацкага абмену.

«Без абмену няма разьвіцьця», — сказаў Баразна.

У гэты ж дзень італьянскія мастакі адчыняюць такую ж выставу — «Адносіны ў мастацтве» — на зямлі сваёй эўрапэйскай радзімы.

Выстава адчынена да 20 ліпеня.

Антон Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930