Знайсці
25.06.2008 / 22:123РусŁacБел

Вольскі засьпявае ў «Містэрыі гуку»

26 чэрвеня адбудзецца рэліз CD-версіі сольнага альбому Лявона Вольскага «Куплеты і прыпевы».

26 чэрвеня адбудзецца рэліз CD-версіі сольнага альбому Лявона Вольскага «Куплеты і прыпевы». У гэты ж дзень у 18 гадзін адбудзецца прымеркаваная да гэтага аўтограф-сэсія, а таксама эксклюзіўны міні-канцэрт.

«Куплеты і прыпевы» будуць выдадзеныя на CD з шматлікімі бонусамі. Апрача арыгінальных 10 песень, выкладзеных у красавіку на сайце www.lvolski.com, аўдыёчастка будзе змяшчаць караоке-версіі ўсіх песень, а мультымедыйная частка – трэш-відэа «Эўравізія» ад Яўгена Новаша.

У буклеце будуць тэксты і акорды да альбому, а таксама эксклюзіўны слоўнік, дзе Лявон Вольскі тлумачыць розныя словы і тэрміны, выкарыстаныя ў тэкстах. Сярод іх, «бадунец», «коркі», «цёркі» і шмат інш.

Не менш эксклюзіўным будзе міні-канцэрт Лявона Вольскага, які адбудзецца ў дзень рэлізу ў дыскарні «Містэрыя гуку» (ГЦ «Рыга»). Гэта будзе першае і можа адзінае жывое выкананне песень з альбому.

Тузін Гітоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера