Знайсці
02.11.2016 / 18:498РусŁacБел

Міжнародная група архітэктараў выступіла ў абарону Асмалоўкі

Група архітэктараў з Арменіі, Аўстрыі, Беларусі, Грузіі, Германіі, Венгрыі, Малдовы, Украіны і Расіі выступіла ў абарону мінскага квартала Асмалоўка.

panoramio.com

Як паведаміў каардынатар грамадскай кампаніі «Генплан — для мінчан!» Дзяніс Кобрусеў, міжнародная група незалежных гісторыкаў мастацтва, архітэктараў і архітэктурных крытыкаў, у фокусе даследаванняў якіх знаходзіцца архітэктура савецкага мадэрнізму, накіравала ліст у Міністэрства культуры Беларусі з падтрымкай ідэі захавання мінскага квартала Асмалоўка і надання яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У рамках праекта «Перасоўная акадэмія», арганізаванага парталам transit.at, Інстытутам Гётэ і Міністэрствам замежных спраў Германіі, група даследчыкаў у верасні 2016 года наведала беларускую сталіцу, у тым ліку Асмалоўку. Даследчыкаў, як адзначаецца ў звароце, «здзівіла унікальная атмасфера гэтай гістарычнай, сацыяльнай і культурнай мясціны». Аўтары ліста таксама адзначаюць, што «ў іншых гарадах былога Савецкага Саюза такіх кварталаў ўжо не засталося, на іх месцы разгарнулася будаўніцтва шматпавярховых будынкаў».

Ліст у падтрымку захавання Асмалоўкі падпісалі: Рубэн Арэўшацян (Арменія), Аляксандр Бурлака (Украіна), Міхаэль Гебальцбергер (Аўстрыя), Мікалай Ерафееў (Расія), Дора Хегій (Венгрыя), Гага Кікнадзе (Грузія), Вольфганг Кіль (Германія), Ёнас Кёнінг (Германія), Штэфан Русу (Малдова), Хедвіг Саксенгубер (Аўстрыя), Георг Шальгамер (Аўстрыя), Вольга Шпарага (Беларусь), Кай Фёклер (Германія), Дзмітрый Задорын (Беларусь/Нідэрланды).

«Асмалоўку можна аднесці да важных для нашага сённяшняга жыцця мясцін, таму што яна стваралася не для увасаблення ўлады, а для зручнага жыцця гараджан, для іх сумеснага жыцця і сумеснага адпачынку. Такой яна застаецца і сёння, чаго не маглі не заўважыць ўдзельнікі «Перасоўнай акадэміі» і што стала матывам для напісання ліста ў падтрымку захавання гэтага квартала», — адзначыла Вольга Шпарага.

«Ліст міжнароднай групы архітэктараў і мастацтвазнаўцаў ў падтрымку Асмалоўкі вельмі каштоўны, бо ён падмацоўвае меркаванне і мясцовых жыхароў, і грамадскіх актывістаў пра ўнікальнасць гэтага квартала і важнасць яго захавання. У той час як гарадскія ўлады пераконваюць нас у адваротным: што названы квартал не мае гістарычнай і культурнай каштоўнасці, што яго трэба знесці, ушчыльніць, рэканструяваць, цалкам змяніўшы і г.д. Мы спадзяёмся, што ліст дапаможа — ці паўплывае — на Міністэрства культуры, калі яно будзе разглядаць пытанне аб наданні Асмалоўцы статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці», — сказаў Кобрусеў.

Пасяджэнне міжведамаснага савета пры Міністэрстве культуры, на якім плануецца разгледзець пытанне надання кварталу Асмалоўка статусу гісторыка-культурнай спадчыны, можа прайсці ў лістападзе.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930