Знайсці
29.10.2016 / 13:1819РусŁacБел

Б'ёрндален з'язджае з Мінска ў Нарвегію ФОТА

Б'ёрндален правёў апошнюю трэніроўку ў Раўбічах перад ад'ездам у Нарвегію, напісаў ён у фэйсбуку.

Фота: facebook.com/OleEinarBjoerndalen

Нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален з мая гэтага года знаходзіўся ў Беларусі, дзе яны з Дар'яй Домрачавай чакалі нараджэння дзіцяці.

Б'ёрндален актыўна рыхтаваўся да новага сезону ў нашай краіне. У Раўбічы прыехаў яго знакаміты дом на колах, які з'яўляецца мабільнай трэніровачнай базай.

1 кастрычніка ў зорнай пары нарадзілася дачка, якую назвалі Ксеніяй. Пасля гэтай падзеі Б'ёрндален сказаў, што застанецца ў Мінску, пакуль у Нарвегіі не выпадзе снег. І мяркуючы па сённяшняму запісу на фэйсбуку, снег у Нарвегіі выпаў.

Домрачава прыступіла да трэніровак, праз чатыры тыдні пасля нараджэння дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930