Знайсці
25.10.2016 / 22:1219РусŁacБел

МЗС Венгрыі выклікаў пасла Расіі пасля перадачы Кісялёва

Міністэрства замежных спраў Венгрыі выклікала пасла Расіі ў Будапешце, пасля таго як расійскі тэлевядучы Дзмітрый Кісялёў назваў падзеі ў Венгрыі 1956 года «каляровай рэвалюцыяй», піша ВВС.

Як растлумачылі ў ведамстве, Венгрыя «не прымае любую непаважлівую пазіцыю ў адносінах да паўстання 1956 года або яе герояў».

Прэс-сакратар пасольства Расіі ў Венгрыі Ірына Звонава паведаміла, што цяпер узгадняецца час візіту пасла ў венгерскае МЗС.

Рэпартаж пра антысавецкае паўстанне ў Венгрыі быў паказаны ў мінулую нядзелю ў праграме Кісялёва «Весці тыдня» на дзяржаўным тэлеканале «Расія 1». У падводцы да сюжэта Кісялёў сказаў, што падзеі 1956 года, магчыма, былі першай «каляровай рэвалюцыяй» у сяброўскай СССР краіне.

Кісялёў таксама заявіў, што настрой паўстанцаў «быў падхоплены заходнімі выведкамі, якія ўжо ў тыя часы адпрацоўвалі тэхналогію ператварэння першапачаткова мірнага пратэсту ў крывавы хаос».

У самым рэпартажы гаварылася, што для ўдзелу ў паўстанні з Аўстрыі ў Венгрыю закідваліся дыверсійныя атрады уцеклых пасля вайны нацыстаў.

Збройнае паўстанне у Венгрыі супраць прасавецкага рэжыму пачалася 23 кастрычніка 1956 году. Да 11 лістапада яно было задушанае савецкімі войскамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера