Знайсці
25.10.2016 / 19:4126РусŁacБел

Дачка чачэнскага алігарха прызналася, што не любіць «рашку»

У міністэрстве адукацыі і навукі РФ назвалі недапушчальнымі грэблівыя заявы пра Расію, падобныя той, якую зрабіла дачка чачэнскага мільянера Мусы Бажаева, паведамляе ВВС. 22-гадовая студэнтка МДІМА Эліна напісала ў сацсетках, што ёй «усюды лепш чым у рашцы».

Вяселле Эліны і Бекхана, сына вядомага чачэнскага бізнэсмена Аліхана Мамакаева. Сукенка нявесты каштавала $300 000. Фота nordportal.ru

«Такія словы і паводзіны з'яўляюцца недапушчальнымі. Мы вітаем рашэнне рэктара ВНУ разабрацца з гэтым пытаннем асабіста і правесці тлумачальную гутарку з дзяўчынай», — заявіў прэс-сакратар міністра адукацыі.

Раней рэктар МДІМА Анатоль Таркуноў паабяцаў правесці з дзяўчынай выхаваўчую гутарку. «Мы яе распытаем, што яна мела на ўвазе. Таму што мне гэта незразумела», — заявіў ён у інтэрв'ю.

Эліна Бажаева зрабіла скандальнае выказванне пра Расію, адказваючы на пытанні ў сацсетцы ask.fm. «Усюды лепш чым у рашцы», — адказала дзяўчына на пытанне пра тое, дзе ёй больш падабаецца — у Расіі ці ў ЗША, дзе яна правяла мядовы месяц. Акрамя таго, дзяўчына дадала, што ёй становіцца кепска пры думцы пра Маскву.

Пазней дачка мільянера прынесла прабачэнні, абвінаваціўшы журналістаў у тым, што яны ўбачылі ў яе рэпліцы нелюбоў да радзімы, у той час як яна ўсяго толькі скардзілася на надвор'е і заторы.

Эліна — дачка прэзідэнта «Групы Альянс» і саўладальніка кампаніі «Руская плаціна» Мусы Бажаева. Часопіс Forbes ацэньвае яго маёмасць у 500 млн даляраў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера