Знайсці
24.10.2016 / 10:4058РусŁacБел

Невядомыя дамалявалі калючы дрот на графіці аб сяброўстве Мінска і Масквы ФОТА

Невядомыя перамалявалі графіці аб сяброўстве Мінска і Масквы на шматпавярхоўцы па вуліцы Магілёўскай, 32. У букеце і вянку з рамонкаў і васількоў мінчукі заўважылі новы элемент — калючы дрот.

Па інфармацыі Еўрарадыё, «карэкцыя» насценнага жывапісу адбывалася ў першай палове дня ў нядзелю 23 кастрычніка.

Вакол хадзілі людзі, але ніхто не звяртаў увагі на тое, што ля сцяны стаіць пад'ёмнік, на якім працуе чалавек у камбінезоне.

Праз праект Signal аўтар перадаў, што цяпер у графіці ёсць хоць нейкі сэнс: «Выратаваць? Тое, што мёртвае, памерці не можа. Але сэнсу дадаць удалося».

Нагадаем, у чэрвені расійскі мастак Артур Кашак стварыў сваё графіці на сталічнай шматпавярхоўцы. Яно стала своеасаблівым падарункам да Дня Масквы Мінску. Мінчукі тады адрэагавалі на малюнак па-рознаму.

Раней аўтар малюнка распавёў, што на графіці сышло каля 300 балончыкаў фарбы і гэтая праца стала для яго на той момант самай маштабнай.

Як паведамлялі сталічныя ўлады, хлопчык на малюнку сімвалізуе Мінск, а дзяўчынка — Маскву. На іх кашулях — гербы гэтых гарадоў. Праца была выкананая па ініцыятыве прадстаўніцтва горада Масквы.

Вось так графіці выглядала раней:

фота Настассі Роўды

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930