Знайсці
21.10.2016 / 11:1841РусŁacБел

Беларусь прыме Еўрапейскія гульні. Лукашэнка: «Я ў гэтым нацыяналіст і патрыёт»

Беларусь гатовая прыняць Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з в.а. прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янезам Качыянчычам.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ЕАК заўсёды можа разлічваць на Беларусь.

«Мы не супердзяржава, але спорту ўдзяляем вялікую ўвагу, — адзначыў беларускі лідар. — Вельмі хачу, каб наша еўрапейская арганізацыя ні ў якім разе не саступала арганізацыям іншых кантынентаў, у тым ліку Міжнароднага алімпійскага камітэта. Я ў гэтых адносінах нацыяналіст і патрыёт. Таму вы можаце разлічваць на Беларусь».

«Калі ў вас будзе жаданне праводзіць у нас любыя мерапрыемствы ў рамках гэтай арганізацыі, мы гатовыя ў любы момант і падтрымаць нашу арганізацыю, і арганізаваць любыя мерапрыемствы», — запэўніў ён.

«Мы з вамі прынялі гістарычнае рашэнне, і у 2019 годзе збяром тут еўрапейскіх спартоўцаў на нашу Алімпіяду», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён знаёмы з перамовамі беларускага боку з кіраўніцтвам ЕАК. У сувязі з гэтым ён прапанаваў не спяшацца ў вызначэнні некаторых дэталяў. «Напрыклад, вызначыць, якія віды спорту, і колькі іх будзе ў Беларусі падчас Алімпіяды (Еўрапейскіх гульняў).

Я прыхільнік таго, каб сюды запрасіць максімум спартсменаў. Гэта іх свята. Чым больш будзе спартсменаў, тым больш у нас будзе прыхільнікаў у нашай еўрапейскай арганізацыі. І чым больш відаў спорту мы тут арганізуем, тым большае развіццё яны атрымаюць», — сказаў кіраўнік краіны.

Ён дадаў, што таксама ёсць пытанне правядзення юнацкіх спаборніцтваў 2019 года.

«Мы таксама паглядзім на гэтыя спаборніцтвы. Можа, нам удасца, калі гэта не супярэчыць духу, мы, можа быць, правядзем іх у Беларусі і следам правядзем нашу Алімпіяду. Гэта як зручней вам. Гэтыя дэталі мы павінны вывучыць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў падтрымку ў адрас Патрыка Хікі, які да нядаўняга часу займаў пасаду прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і быў абвінавачаны ў некаторых правапарушэннях.

«У нас ёсць з вамі агульны добры сябар — спадар Хікі. На жаль, з намі яго няма сёння, але, я ўпэўнены, ён да нас далучыцца. Таму што тыя метады, якімі сёння дзейнічаюць асобныя дзяржавы, яны непрымальныя не толькі для спорту, але і для развіцця нашага свету ў цэлым.

Знайшлі, на чым чалавека злавіць… На нейкіх квітках — чалавек, які сотнямі мільёнаў даляраў распараджаецца, будзе дзяліць нейкія квіткі… Хоць бы ўжо прычыну прыдумалі нармальную», - адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу, Янэз Качыянчыч адзначыў, што глядзіць на прэзідэнта Беларусі не толькі як на лідара краіны, але і як на сябра па алімпійскім руху. «Усё, што вы сказалі, цалкам супадае з маім меркаваннем і маімі падыходамі», — сказаў ён.

***

Першыя еўрапейскія гульні прайшлі ў Баку ў чэрвені 2015 г. На Гульнях разыгрываліся 253 камплекты ўзнагарод і прымалі ўдзел 5730 спартсменаў з 50 краін Еўропы, якія змагаліся ў трыццаці відах спорту, у адзінаццаці з якіх разыгрываліся ліцэнзіі на летнія Алімпійскія гульні 2016 года.

Апытанка

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930