Знайсці
20.10.2016 / 07:2618РусŁacБел

Лукашэнку падарылі самазарадны магутны маўзер, які страляе чэргамі ФОТАФАКТ

Падчас наведвання агульнавайсковага Абуз-Лясноўскага палігона вайскоўцы паднеслі ў падарунак Аляксандру Лукашэнку памятную зброю. Кадры былі прадэманстраваны тэлеканалам АНТ.

— На памяць, тут эмблема войскаў Заходняга аператыўнага камандавання, — растлумачыў уручаючы падарунак камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Віктар Хрэнін.

Лукашэнку падарылі самазарадны пісталет маўзер К96. Гэтую зброю адрознівае дакладнасць і далёкасць бою, якая перавышае аналагічныя нават у шматлікіх сучасных узораў.

У пісталеце выкарыстоўваецца магутны патрон 7,63 маўзер і прадугледжана магчымасць стральбы чэргамі.

Таму сёння маўзер К96 пазіцыянуецца як невялікі аўтаматычны карабін, пры выкарыстанні кабуры-прыклада з яго можна весці аўтаматычны агонь. Эфектыўная далёкасць агню ў такой канфігурацыі 200—300 м.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930