Знайсці
19.10.2016 / 17:28РусŁacБел

24 кастрычніка Беларусь наведае віцэ-прэм'ер Польшчы Матэуш Маравецкі

24 кастрычніка ў рамках чацвёртага пасяджэння сумеснай беларуска-польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Беларусь наведае намеснік прэм'ер-міністра, міністр развіцця Польшчы Матэуш Маравецкі.

Паводле інфармацыі сайта Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Маравецкі таксама плануе ўзяць удзел у штогадовым беларуска-польскім эканамічным форуме «Добрасуседства-2016», які пройдзе ў Мінску 24 кастрычніка.

Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, падрыхтоўку да пасяджэння беларуска-польскай камісіі абмеркавалі 19 кастрычніка ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына і пасол Польшчы Конрад Паўлік.

10 кастрычніка падчас візіту ў Варшаву міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заяўляў: «Мы дамовіліся аб тым, што мы створым максімальна спрыяльныя ўмовы для правядзення пасяджэння сумеснай міжурадкамісіі, якая адбудзецца 24 кастрычніка гэтага года ў Мінску, і зробім усё для таго, каб праца гэтай камісіі была нацэленая на атрыманне канкрэтных вынікаў».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930