Знайсці
19.10.2016 / 14:192РусŁacБел

МЗС: Поўная адмена санкцый ЗША садзейнічала б больш дынамічнаму развіццю адносін

Беларусь вітае рашэнне ЗША аб працягу прыпынення санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў.

«Пры гэтым мы застаемся перакананымі ў тым, што поўная адмена існых санкцый ЗША самым спрыяльным чынам садзейнічала б больш дынамічнаму развіццю беларуска-амерыканскіх адносін», — падкрэсліваецца ў заяве.

18 кастрычніка Злучаныя Штаты Амерыкі прынялі рашэнне аб працягу рэжыму прыпынення санкцый у дачыненні да дзевяці беларускіх прадпрыемстваў на паўгода.

«Міністэрства фінансаў ЗША з улікам кансультацый і пры каардынацыі з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША працягвае дазвол на здзяйсненне здзелак з беларускімі прадпрыемствамі, што трапляюць пад санкцыі згодна з указам прэзідэнта ЗША № 13405. Гэты дазвол не вызваляе заблакаваную уласнасць гэтых прадпрыемстваў», — гаварылася ў паведамленні Мінфіна. Рашэнне дзейнічае да 30 красавіка 2017 года.

Санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх прадпрыемстваў былі ўведзеныя на падставе ўказа прэзідэнта Джорджа Буша ад 16 чэрвеня 2006 года ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і з таго часу перыядычна атрымлівалі працяг. У санкцыйны спіс уваходзяць Беларускі нафтавы гандлёвы дом, канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно».

29 кастрычніка 2015 года Мінфін ЗША прыняў рашэнне аб частковым змякчэнні санкцый на паўгода (да 30 красавіка 2016 года), дазволіўшы транзакцыі. Пры гэтым калі сума здзелкі перавышае 10 тыс. долараў, грамадзяне ЗША абавязаныя інфармаваць упраўленне кантролю замежных актываў Дзярждэпартамента. У красавіку 2016 года гэтае рашэнне атрымала працяг яшчэ на паўгода.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930