Знайсці
19.10.2016 / 12:4313РусŁacБел

Беларускія дэсантнікі «знішчылі атрад баевікоў» пад Віцебскам

Пад Віцебскам прайшло тактычнае вучэнне з баявой стральбой парашутна-дэсантнага батальёна 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, піша vsr.mil.by

Дэсантнікі правялі контрдыверсійныя дзеянні па пошуку і знішчэнні «умоўных незаконных узброеных фармаванняў».

У вучэнні прымала ўдзел 1-я мабільная рота разам з разведвальнымі, зенітнымі, гаўбічнымі і гранатамётнымі падраздзяленнямі брыгады.

Спачатку дэсантнікі шукалі праціўніка, блакіравалі і знішчылі яго. Занялі пазіцыі, арганізавалі ўсебаковае забяспячэнне і ахову. Атрымалі новы загад, шукалі сховішча зброі незаконнага ўзброенага фармавання (НУФ), потым вялі бой з вялікім атрадам баявікоў.

На наступным этапе (вучэнні доўжыліся двое сутак, падчас якіх салдаты і афіцэры амаль не спалі) да дэсантнікаў далучыліся тэрытарыяльныя войскі.

Цяпер батальён правядзе батальённыя вучэнні, каб замацаваць навыкі ўзаемадзеяння ўсіх падраздзяленняў ўсёй баявой адзінкі.

У верасні вялікія вучэнні правяла 19-я асобная механізаваная брыгада беларускай арміі — разам з войскамі МУС яна блакавала, а потым знішчыла праціўніка, якога афіцыйна называлі «сепаратыстамі».

Сюжэт вераснёўскага вучэння вельмі нагадваў першы этап узброенага супрацьстаяння на Данбасе — калі атрад пад кіраўніцтвам афіцэра ФСБ РФ Ігара Гіркіна («Стралкова») захапіў украінскі горад Славянск і пачаў вярбоўку ў свой склад мясцовага насельніцтва.

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930