Знайсці
19.10.2016 / 11:0126РусŁacБел

Шушкевіч: Ніякіх Будапешцкіх пагадненняў не было

Палітыкі даверыліся простым словам краін-гарантаў і не давялі справу да пагаднення.

Украіна не можа разлічваць на дапамогу ад краін-гарантаў яе бяспекі згодна з Будапешцкай дамовай, таму што яе не зрабілі пагадненнем, якое было б падмацавана заканадаўствам ЗША і Вялікабрытаніі. Зрэшты, як і Беларусь.

Пра гэта распавёў у інтэрв'ю выданню «Гардон» першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Паводле яго слоў, гэта былі не пагадненні, а мемарандум — пратакол аб намерах па абароне Украіны ў выпадку ўтылізацыі ядзернай зброі.

«Ніякіх Будапешцкіх пагадненняў не было. Быў мемарандум, дэкларацыя. Гэта розныя рэчы: дэклараваць і заключыць дамову. Напрыклад, пагадненне аб стварэнні СНД. Яно падпісана і ратыфікавана дзяржавамі. А тут было выказана меркаванне кіраўнікоў, што гарантамі цэласнасці Украіны з'яўляюцца такія і такія краіны. Але ніхто гэтага не праводзіў праз заканадаўства Брытаніі ці Злучаных Штатаў. Таму гэта пратакол аб намерах», — сказаў Шушкевіч.

Ён таксама заяўляе, што не правільна казаць, што былі парушаныя Будапешцкія пагадненні, бо іх не было.

«Быў мемарандум, заява. А тое, што яго не давялі да пагаднення, — гэта пралік даверлівых людзей. Таму што гэта рабілася па-савецку. Дакладна гэтак жа, як было з рашэннямі, якія прымалі на самітах СНД. Там была процьма добрых рашэнняў. Але гэтыя рашэнні, будучы не праведзенымі праз нацыянальныя заканадаўствы, не ратыфікаваныя парламентамі, засталіся пратаколам аб намерах. Гэта зусім не тое, што пастановы ЦК КПСС і Саўміна. Там трэба было выконваць пункты. А тут былі выказаны пажаданні», — падкрэсліў Шушкевіч.

«Я вельмі шкадую, што краіны Будапешцкага мемарандума павялі сябе пасіўна. Але паспрабуйце вы на Захадзе супрацьстаяць Расіі ваенным чынам. Тых палітыкаў, якія гэта будуць прапаноўваць, ніхто не перавыбера. Трэба знаходзіць іншыя метады рашэння. Тут жа быў упушчаны момант прыняцця такога рашэння», — дадаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

***

У 1994 годзе быў складзены Будапешцкі мемарандум. Згодна з мемарандумам, улічваючы ўзятыя Украінай і Беларуссю на сябе абавязацельствы аб ліквідацыі ўсіх ядзерных узбраенняў з яе тэрыторыі ў вызначаны тэрмін, ЗША, Расія і Вялікабрытанія пацвердзілі свае абавязацельствы па абароне незалежнасці і суверэнітэту як Беларусі, так і Украіны.

Калі Станіслаў Шушкевіч нічога не пераблытаў, то гэта сенсацыя, выказвае сумнеў сайт «Беларускі партызан». Бо выходзіць, што сваю палітыку бяспекі наша краіна, як і Украіна, будавала, арыентуючыся на міжнародныя гарантыі, якія на самай справе існавалі толькі ў намерах. Прасцей кажучы, якія не існавалі ўжо і не існуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930