Знайсці
17.10.2016 / 19:5520РусŁacБел

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік пайшоў у адстаўку

Мікалай Лазавік вызвалены ад пасады сакратара Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у сувязі з выхадам у адстаўку. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыёмнай старшыні ЦВК БелаПАН паведамілі, што ў камісіі пакуль ніякіх каментарыяў у сувязі з кадравым рашэннем Лукашэнкі не даюць, але адзначылі, што Лазавіка на працы ўжо не будзе.

Алімпіяда Лазавік, жонка экс-сакратара ЦВК, паведаміла, што сам ён не можа даць каментарый у сувязі з хваробай. «Рашэнне прынятае з-за хваробы. І тэрмін падышоў — хутка Цэнтрвыбаркам будзе пераабірацца», — адзначыла яна.

Мікалай Лазавік займаў пасаду сакратара ЦВК з 2000 года. З 2006 па 2015 гады знаходзіўся ў спісе асобаў, якім быў забаронены ўезд у ЕС у межах санкцый.

Лазавік нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Невіняны Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1993 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2000 годзе — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, у 2003 годзе — аспірантуру пры Акадэміі кіравання. Кандыдат эканамічных навук.

З`яўляўся дэпутатам Вярхоўнага савета Беларусі 13-га склікання, уваходзіў у камісію па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні. У 1996 годзе паставіў подпіс за імпічмент у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі, але затым адклікаў подпіс і пасля канстытуцыйнага рэферэндуму аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта перайшоў у Палату прадстаўнікоў першага склікання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930