Знайсці
16.10.2016 / 15:479РусŁacБел

Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў вынікі выбараў старшыні Руху «За Свабоду»

Ужо экс-старшыня Руху выказаўся пра выбары свайго пераемніка.

Аляксандр Мілінкевіч. Фота Мікіты Недаверкава

«Я задаволены, што выбары прайшлі справядліва і адкрыта. І аспрэчваць няма чаго. Самае галоўнае, каб Рух узмацніўся, а не стаў слабейшы. Напружанасць паміж людзьмі пэўная была і былі некаторыя выказванні ў сеціве… Хтосьці потым выбачаўся, хтосьці — не, але ж у ЗША, напрыклад, на дэбатах і не такія слоўцы ідуць! Я не лічу, што менавіта ў гэтым амерыканцы нам прыклад, хочацца, каб усё было з павагай. Я ужо казаў, і скажу яшчэ: дэмакратыя — цяжкі іспыт, — пракаментаваў «Нашай Ніве» Мілінкевіч. — Але Рух — гэта добрая каманда, якая даўно працуе разам. І калі нашы лідары знойдуць паразуменне і будуць разам працаваць, то праз пэўны час пабачым, здалі мы сёння іспыт ці не».

Юрась Губарэвіч узначаліў Рух «За Свабоду»

Улад Швядовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031