Знайсці
20.06.2008 / 11:22РусŁacБел

Вольскі сыграе міні-канцэрт

Будуць куплеты і прыпевы.

26 чэрвеня адбудзецца рэліз CD-вэрсіі сольнага альбому Лявона Вольскага «Куплеты і прыпевы». У гэты ж дзень у 18 гадзін пройдзе прымеркаваная да гэтага аўтограф-сэсія, а таксама эксклюзіўны міні-канцэрт у дыскарні «Містэрыя гуку» (ГЦ «Рыга», вул.Сурганава, 50).

«Куплеты і прыпевы» будуць выдадзеныя на CD з шматлікімі бонусамі. Апрача арыгінальных 10 песень, выкладзеных у красавіку ў інтэрнэце, аўдыёчастка будзе змяшчаць караоке-версіі ўсіх песень, а мультымедыйная частка — трэш-відэа «Эўравізія» ад Яўгена Новаша.

Акрамя таго, дыск будзе мець сапраўды зьмястоўны буклет. У ім — тэксты і акорды да альбому, а таксама эксклюзіўны слоўнік, дзе Лявон Вольскі тлумачыць розныя словы і тэрміны, выкарыстаныя ў тэкстах. Сярод іх, «бадунец», «коркі», «цёркі» і шмат інш.

«Можна сказаць, што CD-выданьне фактычна зьдзейсьнена «па замовах слухачоў», — кажа Лявон Вольскі. — Мы не зьбіраліся яго рабіць, але шмат хто хацеў набыць дыск нават пасьля таго, як спампаваў яго ў інтэрнэце. У выніку атрымалася нятаннае калекцыйнае выданьне, але мне здаецца гэта нармальна, улічваючы тое, што сайт зачыняць мы ня будзем».

Не менш эксклюзіўным павінен стацца міні-канцэрт Лявона Вольскага, які адбудзецца ў дзень рэлізу ў дыскарні «Містэрыя гуку» (ГЦ «Рыга»). Гэта будзе першае і можа адзінае жывое выкананне песень з альбому «Куплеты і прыпевы», таму што больш ніякіх канцэртных выступаў з гэтай праграмай сьпявак не плянуе. Між іншым, з красавіка «Куплеты і прыпевы» спампавалі больш за шэсьць тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў.

Тузін Гітоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930