Знайсці
16.10.2016 / 10:469РусŁacБел

Рух «За Свабоду» сёння абярэ новага кіраўніка

Сёння, 16 кастрычніка, Рух «За Свабоду» падчас справаздачна-выбарчай канферэнцыі абярэ новага кіраўніка арганізацыі, якім ад 2007 года з'яўляецца Аляксандр Мілінкевіч.

Юрась Губарэвіч і Алесь Лагвінец. Фота Мікіты Недаверкава

Устаноўчы з'езд руху прайшоў 20 траўня 2007 года ў Гродне. Грамадскую арганізацыю атрымалася зарэгістраваць толькі з чацвёртага раза 17 снежня 2008 года.

69-гадовы Мілінкевіч заяўляў, што не будзе ў чарговы раз выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду старшыні арганізацыі. У той жа час пра свае амбіцыі на лідарства ў арганізацыі паведамлялі яго намеснікі 38-гадовы Юрась Губарэвіч і 42-гадовы Алесь Лагвінец.

За некалькі дзён да канферэнцыі Лагвінец выступіў з прапановай увесці сустаршынства ў арганізацыі, каб выключыць магчымасць расколу ў руху. Аднак Губарэвіч заявіў, што гэта з'яўляецца «слабай прапановай», якая не пойдзе на карысць арганізацыі.

Падчас справаздачна-выбарчай канферэнцыі таксама будуць заслуханы справаздачы кіраўніцтва аб дзейнасьці руху.

У адпаведнасці са статутам задачамі арганізацыі з'яўляюцца:

  • садзейнічанне пабудове грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, зацвярджэнне прынцыпаў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека;
  • садзейнічанне забеспячэнню незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, павышэнню яе міжнароднага аўтарытэту;
  • садзейнічанне стварэнню ўмоваў для правядзення ў Беларусі ўсеагульных, свабодных і роўных выбараў прэзідэнта, дэпутатаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера