Даслаць навіну
Знайсці
20.06.2008 / 08:52 13

Адказнасьць за крыж

Днямі раённы суд Старых Дарог аштрафаваў сьвятара Леаніда Акаловіча за набажэнства ў памяць аб бязьвінна загінулых мірных жыхарах і асьвячэньне крыжа. Піша ў сваім блогу Аляксандар Шрамко.

Днямі Старадароскі раённы суд аштрафаваў сьвятара Леаніда Акаловіча за набажэнства ў памяць аб бязьвінна загінулых мірных жыхарах і асьвячэньне крыжа.

“Крыміналу” тут атрымалася шмат. І яшчэ невядома, які крымінал большы - ці тое, што сьвятар аўтакефальны, ці тое, што акцыя апазыцыйная, ці тое, што загінулі мірныя жыхары не ад немцаў, а ад помсты партызанаў. Атрымаўся, прама скажам, моцны ідэалягічны кактэйль.

І гэта пры тым, што нават бяз усіх гэтых кампанэнтаў ужо сам факт усталяваньня крыжа беларускімі ўладамі можа трактавацца як крымінал.

У сувязі з гэтым згадваецца мне падзея, якая адбылася некалькі гадоў таму на нашым прыходзе ў Вяснянцы. Як вядома, тут адначасова і “рэжымнае” месца, і зона адпачынку. Разгарнула тут сваю дзейнасьць і сэкцыя “маржэй”. Нават не проста “маржы”, а пасьлядоўнікі Іванова. І хаця шмат хто лічыць, што гэта антыхрысьціянская сэкта, раптам загарэліся яны ўсталяваць крыж перад маленькай запрудай, дзе яны акуналіся ў халодную крынічную ваду. Зрабілі крыж, папрасілі асьвяціць у нас на прыходзе. Як раз я і асьвячаў. Але асноўныя падзеі адбыліся без майго ўдзелу. Каб усталяваць крыж урачыста, папрасілі ўдзельнічаць сьвятара, які быў у храме у той дзень – айца Васіля. Ён і ўзначаліў працэсію. Што тут пачалося... Прыбеглі працаўнікі службы аховы, нейкія чыноўнікі, сталі патрабаваць айца Васіля. Асабліва лютаваў нейкі дзядзька невялікага росту. Выкрыкваў, што сьвятар будзе адказваць перад судом за “незаконнае” набажэнства. Пры гэтым тут жа ўзгадваў пра нейкіх “голых баб”. Меліся на ўвазе “маржы” ў купальніках, выгляд якіх быццам бы абражае прэзыдэнта. Атрымалася, што да ўсяго сьвятар рассаднік амаральнасьці, а вось прэзыдэнт наадварот - сама нявіннасьць.

Як распавядаюць, глядзеў а. Васіль на крыклівага глядзеў, а потым запытаў: “А Вы хто такі?”. – “Я- Паўлаў!!!”- ажна зайшоўся дзядзька.

Зараз усё гэта ўзгадваецца з гумарам, а тады справа выглядала даволі сур’ёзнай. У рэшце рэшт абышлося, але мы пабачылі, як любіць наша ўлада хрысьціянскі крыж.

Аляксандар Шрамко

0
GL / адказаць
22.06.2008 / 18:25
Магчыма, а. Аляксандр глядзіць далей за ўсіх нас. Як чалавек, дасведчаны ў няўхільнай эвалюцыі матэрыі пасля Вялікага Выбуху, ён цвяроза разважае, што пераход чалавецтва ў лічбова-біяхімічную фазу існавання непазбежны, паводле законаў тэрмадынамікі. Царква ў Дзіўным Новым Свеце будзе на агульных падставах канкураваць з іншымі гуманітарна-трэйцясэктарнымі арганізацыямі на рынку суцяшальна-харытатыўных паслуг, і ў такім сцэнары апераванне старазапаветнымі паняццямі граху, пакаяння, Божых прыказанняў будзе шкодзіць прагрэсіўнаму іміджу, або нават можа стаць нагодай для забароны дзейнасці. А гнуткая пазіцыя а. Аляксандра дазволіць арганізацыі выжыць, і працягнуць аказваць насельніцтву суцяшальна-харытатыўныя паслугі, без загрузкі іх псіхікі рыгарыстычнымі патрабаваннямі.
0
Аляксандар Шрамко / адказаць
22.06.2008 / 22:58
Да Недаліберал Зноў Вы усё зразумелі зусім наадварот:) Сфера сумленьня рэгулявацца павінна толькі ўласным сумленьнем і больш ня чым. Калі я кажу пра Крымінальную адказнасьць, я маю на ўвазе, напрыклад, такія рэчы, якія былі напрыклад у выпадку з Аун санрыкё. Калі справа сумленьня пераходзіць межы правоў і бямьпекі іншых людзей. Сатаністы, напрыклад, раптам надумаюць прынесті ахвяру. Вось у гэтым выпадку дзяржава павінна абараеіць бясьпеку людзей. Але гэта ўжо менавіта сфера крымінальнага кодэксу.
0
Ганна / адказаць
24.06.2008 / 15:56
Агіднае відовішча - папы топчуцца на апазіційным падмурку. І тут яны "вучыцялі"! Людцы! Не халеры гэтыя папы самі нічога ў жыцці не ведаюць. Марна плешчуцца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31