Знайсці
16.06.2008 / 16:5210РусŁacБел

Куст. Фотарэпартаж Андрэя Лянкевіча

У вёсцы Сташаны, што на Піншчыне, учора спраўлялі ўнікальную старажытнюю традыцыю «Ваджэньне куста». Куст — старадаўняе, яшчэ дахрысьціянскае сьвята, зьвязанае з ушанаваньнем роду і продкаў. Гэты абрад захаваўся на глухім Палесьсі, і больш нідзе.

У вёсцы Сташаны, што на Піншчыне, учора спраўлялі ўнікальную старажытнюю традыцыю «Ваджэньне куста». Куст — старадаўняе, яшчэ дахрысьціянскае сьвята, зьвязанае з ушанаваньнем роду і продкаў. Гэты абрад захаваўся на глухім Палесьсі, і больш нідзе.

Куст, «воды́ты Ку́ста», «ходы́ты у Ку́ста» — архаічны абходны абрад, распаўсюджаны на Пінскім Палесьсі. Сьвяткуецца на першы ці другі дзень Сёмухі (Тройцы).

«У Пінскім павеце на другі дзень Тройцы збіраюцца дзяўчаты з усёй вёскі, выбіраюць самую прыгожую і маладую са сваёй кампаніі і надзяваюць на яе ўбранне, сплеценае з маладых бярозавых і кляновых галінак з лісцем. Прыбраная такім чынам атрымлівае назву «куст». Дзяўчаты становяцца парамі па ўзросце: старэйшыя ідуць уперадзе, пасля — малодшыя, а нарэшце — дзеці, і ў такім парадку, з «кустом» уперадзе ідуць на панскі двор ці да знаёмых. Свята гэта выключна дзявоцкае — рэдка прымаюць у ім удзел замужнія жанчыны ці маладзіцы. У такім разе яны займаюць месца ў першым радзе за «кустом». Мужчыны ж зусім не бяруць удзелу…»

Виленский вестник, 1866, №214 (пераклад з рус. А. Гурскага)

І вось гэтае «бабскае войска» хадзіла па дварах і сьпявала гаспадарам песьні, абавязкова просячы ў іх надарыць «куст»: «Вынэсь Кусту хоч по золотому», «Да просымо пана хоч на чэрэвыкы» і інш:

«Выйдзі, выйдзі, слаўны пан, з пакою

І вялі, дзе кусту стаці пад вішанькаю.

Вячэраці даці — піражкі ў масле,

А каля куста ўсе дзевачкі красны,

Ухвацілі куста з самага клёну,

Выкінь, пані, хоць па залатому.

Ухвацілі кустаз самага бэзу,

Выкінь, пані, кусту хоць на адзежу.

Пасля кожнага двухрадкоўя вельмі часта ўслед дадаецца прыпеў:

Дзе куста вадзілі,

Там пшанічанька радзіла»

Гродн. губерн. ведомости, 1894, №47 пер. з рус. Гурскага (на жаль, палеская гаворка тут была адаптаваная)

Гаспадары выносілі «кусту» грошы ці тое-сёе з харчоў. А ўвечары ў карчме ці ў нечай хаце ладзілася застольле з танцамі, дзе ўсё сабранае падчас ваджэньня куста вясковай моладзьдзю пасьпяхова «ліквідавалася» ;) На вечарыне сьпяваліся таксама лірычныя песьні рознай ступені трагічнасьці.

Усё гэта дазволіла некаторым дасьледчыкам зрабіць пэўныя высновы аб сэмантыцы абраду:

«Мясцовы характар насіў абрад «куста», вядомы на Піншчыне і часткова ў іншых раёнах Заходняга Палесся, які адбываўся на Сёмуху. Меў ён аграрнае і сямейна-любоўнае прызначэньне… Песні насілі велічальна-абрадавы характар і былі закліканы традыцыяй, заключанымі ў іх словамі спрыяць ураджаю, хуткаму і памыснаму выхаду замуж дачок гаспадара (гаспадыні), якім адрасаваліся «куставыя» песні».

БНТ: Земляробчы каляндар, Мн., 2003, с. 58 — А. С. Ліс

Нібыта ўсё ясна: сабраліся дзеўкі, упрыгожыліся маем, пасьпявалі пра шлюб, каханьне і прыродную плоднасьць. Аднак этноляг Вольга Ша́рая(дарэчы, родам з Піншчыны) даводзіць іншае. Яна сьцьвярджае, што абрад гэты непасрэдна зьвязаны з ушанаваньнем продкаў на траецкія Дзяды (як раз напярэдадні «куста») і агулам з патрыярхальна-родавай супольнасьцю:

«Для носьбітаў дадзенага абраду «Куст» — гэта не расліна. У моўнай сістэме аўтахтоннага насельніцтва дадзенага рэгіёна і ў больш шырокіх межах Заходнягя Палесся для абазначэння расліны наагул адсутнічае лексема «куст». Для куста ў значэнні «расліна» існуе іншая лексема — корч, корчы.

У ўсходніх славян акрамя «куст» у значэнні «расліна» дадзеная лексема выкарыстоўвалася для абазначэння сацыяльных сувязяў, напрыклад для абазначэння групы (роду, сям’і і г.д.)

Сапраўды, калі ўяўляць «куст», як шмат адгалінаваньняў з аднаго зерня (кораня), дык такія асацыяцыі няцяжка зразумець. Далей:

Кусту характэрна такая форма рытуальных паводзін, як пасіўнасць, маўклівасць. Як азначаюць інфарматары, галоўны персанаж «нэ спывав: Кусту не положэно спываты»… Куст поўнасцю пакрыты зялнымі галінкамі («Куст закрыты, нэчого нэ выдно»)… Для семантыкі абраду характэрным з’яўляецца матыў «гасцявання Куста ў бацькі»… («Нашый Куст пойідэ до батэнька у госты»)… Дадзеныя характэрыстыкі сведчаць аб прыналежнасці Куста да свету продкаў».

Дасьледчыца таксама зацямляе, што аграрны матыў не з’яўляецца дамінуючым у куставых песьнях.

«Пасля абходу двароў выконваліся песні-скаргі на долю, якія генетычна звязаныя з абходнымі. Характэрная іх рыса — яскравы паказ індывідуальнага лёсу жанчыны…»

«Функцыянальная прырода абраду Куст не магічная, а рэлігійна-сімвалічная. Куст — сімвал роду. Праз выкананне абраду ў старажытнасці адбывалася злучэнне дзвюх частак роду — пакаленняў, якія жывуць, і тых, што зжо памерлі (продкаў). Зварот да продкаў, сімвалічныя дары павінны былі забяспечыць увесь комплекс умоў, неабходных для жыцьцядзейнасьці роду».

Беларуская міфалогія, Менск, 2006 — с. 271–272.

Андрэй Лянкевіч

Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» толькі ў інтэрнэце, дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку хоць бы 8000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт». Бяз грошай ня можа быць сайту.

У падзяку кожнаму з ахвярадаўцаў мы можам прапанаваць доступ да pdf-вэрсіі газэты на тэрмін ад паўгоду і болей (залежна ад памеру ахвяраваньня). У pdf-архіве знаходзяцца нумары з 2003 году.

У графе для пісьмовых паведамленьняў неабходна разборліва пазначыць электронны адрас для кантактаў.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на [email protected].

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.

Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

Тыя, хто перакажа 24 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 48 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

тэкст community.livejournal.com/by_ethno

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера