Знайсці
19.09.2016 / 08:414РусŁacБел

Паралімпіяда ў Рыа завершана, Беларусь на 19-м месцы

XV летнія Паралімпійскія гульні, які праходзілі 7—18 верасня ў Рыа-дэ-Жанейра, абвешчаныя закрытымі.

Афіцыйная цырымонія закрыцця адбылася 18 верасня на стадыёне «Маракана». Удзельнікі ўшанавалі памяць загінулага на Гульнях іранскага велагоншчыка Бахмана Галбарнежада.

Усяго ў скарбонцы беларускай зборнай 10 медалёў, у тым ліку 8 залатых і 2 бронзавыя ўзнагароды. Больш за ўсё ўзнагарод у плыўца Ігара Бокія, ён заваяваў 7 медалёў (6 залатых і 1 бронзавы). Акрамя таго, у яго два рэкорды свету, шэсць рэкордаў Паралімпійскіх гульняў. Чэмпіёнамі таксама сталі плывец Уладзімір Ізотаў і Андрэй Праневіч (фехтаванне на калясках). Бронза ў кіданні кап'я - у Аляксандра Трыпуця. Беларусь на 19-м месцы ў агульным заліку, калі лічыць па залатых медалях.

Пераможцам агульнакаманднага заліку цяперашніх Гульняў стала зборная Кітая, на рахунку якой 239 узнагарод - 107 залатых, 81 сярэбраны і 51 бронзавы. У брытанцаў 64 залатых, 39 сярэбраных і 44 бронзавых медалёў. На трэцім месцы зборная Украіны (41-37-39 адпаведна).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера