Знайсці
16.09.2016 / 12:571РусŁacБел

Цэнтрвыбаркам зацвердзіў вынікі парламенцкіх выбараў

Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 16 верасня зацвердзіў вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання.

Паводле дадзеных Цэнтральнай камісіі, у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў узялі ўдзел 74,68% выбаршчыкаў, або 5 млн 211 тыс. 871 чалавек. Яшчэ каля чатырох тысяч выбаршчыкаў атрымалі бюлетэні, але не прагаласавалі. Супраць усіх прагаласавала 491 тыс. 965 чалавек. Несапраўдным прызнаны 65 тыс. 661 бюлетэнь.

У адпаведнасці з дакладамі старшыняў тэрытарыяльных камісій, у Брэсцкай вобласці яўка склала 78%, Віцебскай — 79,98%, Гомельскай — 75,4%, Гродзенскай — 76,7%, Мінскай — 75,4%, Магілёўскай — 81,1%, Мінску — 62,2%.

Паводле слоў старшыняў тэрытарыяльных камісій, сур'ёзных парушэнняў выбарчага заканадаўства падчас выбараў не зафіксавана. Скаргі кандыдатаў у дэпутаты на прызнанне вынікаў выбараў несапраўднымі засталіся без задавальнення.

Парламенцкія выбары адбыліся ў Беларусі 11 верасня. Па іх выніках былі абраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па ўсіх 110 акругах.

Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, у цэлым выбарчую кампанію можна «прызнаць здавальняючай».

Пры гэтым яна адзначыла, што меўся шэраг недахопаў. У прыватнасці, кіраўнік ЦВК паведаміла пра фатаграфію, на якой члены камісіі на ўчастку Старавіленскай акругі № 105 вялі падлік галасоў, стоячы спіной да назіральнікаў. «Гэта прамое парушэнне рэкамендацый Цэнтрвыбаркама. Тут ёсць падставы, каб удасканальваць выбарчы працэс», — сказала Ярмошына.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера