Знайсці
14.09.2016 / 06:36РусŁacБел

Беларус Андрэй Праневіч заваяваў золата Паралімпіяды ў фехтаванні

Беларускі фехтавальшчык-калясачнік Андрэй Праневіч заваяваў золата на Паралімпійскіх гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанейра, узяўшы верх над Амарам Алі з Ірака (15:14) у напружаныя фінальным паядынку шпажыстаў ў катэгорыі «В».

Reuters.com

У вырашальнай сустрэчы супернікі па чарзе захоплівалі лідарства, але нікому не ўдавалася адарвацца наперад больш, чым на 3 балы. Але канцоўку паядынку больш пераканаўча правёў беларус.

31-гадовы Андрэй Праневіч прыкаваны да інваліднай калыскі з дзяцінства, калі ў 10-гадовым узросце атрымаў цяжкую траўму пазваночніка. Перш яго найлепшымі вынікамі былі бронза ЧС-2015 і ЧЕ-2016, а таксама золата ЧЕ-2014, пасля якога прызнаваўся «Чалавекам года Полаччыны».

Такім чынам, у скарбонцы Беларусі на Паралімпіядзе-2016 стала ўжо 7 медалёў (5, 0, 2). Акрамя сённяшняга золата Андрэя Праневіч, сёння золата на дыстанцыі 100 м брасам выйграў Уладзімір Ізотаў, а таксама раней 3 залатыя і 1 бронзавую ўзнагароду заваяваў плывец Ігар Бокій, яшчэ адна бронза на рахунку кідальніка дзіды Аляксандра Трыпуця.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930