Знайсці
13.09.2016 / 19:089РусŁacБел

Назіральніца, якую арыштавалі разам з Кулаковым: «Нас узялі ўвечары ў скверыку»

Мая Навумава атрымала суткі арышту і ўжо выйшла на свабоду. Яе калега Леанід Кулакоў, з якім іх разам затрымлівалі, атрымаў трое сутак.

Яны былі назіральнікамі на ўчастку №626 Каліноўскай выбарчай акругі №108.

«Нас затрымалі пасля выбараў, дзесьці а 23-й гадзіне ў скверыку паміж Сядых і Карбышава. Іх было чацвёра. Яны ведалі, куды ідуць і навошта, іх было бачна здалёк. Нават тэлефон для здымкаў быў падрыхтаваны. Спачатку мне хацелі прыпісаць артыкул 17.3 («Распіванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, іх аналагаў у грамадскім месцы або з’яўленне ў грамадскім месцы ці на працы ў стане ап’янення» — рэд.), але, мабыць, за адсутнасцю доказаў, далі 23.4 («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў» — рэд.)», — распавяла Навумава.

Яна разам з Кулаковым фіксавала парушэнні на ўчастку падчас галасавання. Назіральнікі выявілі вялікія несупадзенні ў падліках камісіі.

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930